С 01.06.2026 по 30.06.2026 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области.

«Дала мне маці гэту мову, як спадчыну, як запавет...»

Вы здесь

Міжнародны дзень роднай мовы быў аб’яўлены ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Яго мэта — падкрэсліць важнасць захавання культурнага і моўнага багацця ў свеце. Гэта магчымасць звярнуць увагу на моўную разнастайнасць і ў той жа час на адметнасць кожнай мовы, унікальнасць яе, як крыніцы адлюстравання рэчаіснасці.

 Па даденых экспертаў ЮНЕСКА, 96% з усіх існуючых у свеце моў выкарыстовываюць усяго 4% насельніцтва планеты.

 Сёння мы зноў прызнаемся ў любові да нашай роднай беларускай мовы — мілагучнай, дарагой сэрцу. Мова продкаў — наша багацце, наша жывая спадчына і гісторыя, яна надае нам самабытнасць. Таму мы павінны шанаваць, паважаць нашу мову і, безумоўна, ведаць яе.

 Асаблівую значнасць гэты дзень мае сёлета, калі мы будзем адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння нашых песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія шмат зрабілі для захавання і развіцця беларускай мовы.

 Актуальны сённяшні дзень і ўлічваючы тое, што 2012 год у нашай краіне аб’яўлены Годам кнігі, а сярод разнастайнасці выдаваемых у Рэспубліцы Беларусь кніг вя-лікае месца адводзіцца друкаванню выданняў на роднай мове.

Подписка на RSS - «Дала мне маці гэту мову, як спадчыну, як запавет...»