Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

Вы здесь

Апошнія пяць гадоў члены аб’яднання “Сяброўка Восень”, якое дзейнічае пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, з’яўляюцца валанцёрамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”. Кіруе валанцёрскай групай Валянціна Русецкая. Разам з ёй валанцёры — у асноўным жанчыны-пенсіянеркі наведваюць інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, адзінокіх людзей, дапамагаюць ім па гаспадарцы.
Сёлетнім летам валанцёрская група “Сяброўка Восень” (на здымку) ажыццявіла міні-праект “Нам гады — не бяда, калі душа маладая!”.
Мэта міні-праекта “Нам гады — не бяда, калі душа маладая!” — прапаганда здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для зніжэння ўзроўню сацыяльнай ізаляванасці адзінокіх пажылых грамадзян шляхам аб’яднання іх у групы па інтарэсах для наладжавання вольнага часу.

Працаваць мы пачалі напрыканцы чэрвеня. Перш-наперш валанцёры завіталі да інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання в.Хвайніца. Прыемна ўразілі добраўпарадкаваная тэрыторыя ўстановы з цудоўным садам, кветнікамі, чыстыя і ўтульныя пакоі, па-хатняму цёплая і шчырая атмасфера, пануючая ў іх. Насельнікі аддзялення адзначылі, што тут яны дагледжаны, накормлены, атрымліваюць належны медыцынскі догляд, дапамогу. Было прыемна пачуць добрыя водгукі аб персанале, дзякуючы якому гэта ўсё робіцца. Адбылася цікавая размова з былым жыхаром в.Лешчанка У.Д. Хітраковым. Мужчына не наракаў на свой лёс, а дзякаваў за ўсё, што мае ў жыцці.
Для наведвальнікаў аддзялення валанцёры наладзілі невялікі канцэрт. Асабліва запомніліся гледачам спевы самадзейных артыстаў-валанцёраў Л.Кіхтэнка, Г.Салановіч, Л.Лагойка.
“Сустрэча землякоў” — так называлася мера-прыемства, якое праходзіла ў Барсукоўскім клубе. Дапамаглі яе наладзіць загадчык клуба Н.І.Гушчына і старшыня ветэранскай арганізацыі СВК “Калгас “Ніва” В.В.Крэс. Гледачы не толькі ўважліва слухалі і апладзіравалі валанцёрам, але і спявалі разам з імі, а потым дзяліліся ўспамінамі аб мінулым.
З інтэрасам сустрэлі групу валанцёраў у Баравіцкім СДК. Тут сабраліся пенсіянеры розных узростаў. Напрыклад, В.Р.Койпіш — 80 гадоў, вельмі добра спявае — прыгожа, мілагучна, шчыра.
Згодна плана міні-праекта, акрамя такіх творчых сустрэч, былі запланаваны і экскурсіі. Валанцёры наведалі Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі.
Вынікі міні-праекта задаволілі: наладжаны экскурсіі па знакамітых месцах Кіраўшчыны; група ўдзельнікаў пастаянна сустракаецца; з’явілася пяцёра новых ваоанцёраў; прайшлі культурна-масавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел 150 пажылых лю-дзей, што садзейнічала іх згуртаванню і дало магчымасць цікава правесці вольны час, пазнаёміцца, лепей даведацца адзін пра аднаго; аформлены 11 інфармацыйных стэндаў па здаровым ладзе жыцця, якія зараз размешчаны на базе цэнтра сацабслугоў-вання насельніцтва і ў яго сацыяльных пунктах; выдадзена і распаўсю-джана 300 экземпляраў інфармацыйна-адукацыйных буклетаў.
Валанцёрская група плануе працягваць міні-праект. Мяркуем наведваць гістарычныя месцы Магілёўшчыны, наладжваць канцэрты, вечары адпачынку, сустрэчы. Будзе працягвацца асветніцкая дзейнасць па прапагандзе здаровага ладу жыцця, распаўсю-джванні ведаў аб руху Чырвонага Крыжа.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым партнёрам за плённае супрацоўніцтва: аддзелам ідэалагічнай работы і культуры райвыканкама, райбальніцы, раённаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай газеце “Кіравец”.
Людміла ЛУКАНОВІЧ,