С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Адзіны дзень інфармавання

Вы здесь

Пройдзе ў раёне ў чацвер, 21 красавіка бягучага года. Яго асноўная тэма — “Ад пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС да дынамічнага развіцця раёна”. У ходзе адзінага дня інфармавання будзе таксама весціся гутарка на тэмы: “Аб некаторых пытаннях хрысціянскай традыцыі”, “Страхаванне — важнейшая састаўляючая фінансавай сістэмы грамадства”.

Адкрыццё энергіі атама і нараджэнне атамнай (дакладней, ядзернай) энергетыкі падзяліла свет на праціўнікаў і прыхільнікаў гэтага віду энергіі. Адны бачаць у ёй найвялікшае дасягненне чалавечага розуму, якое дазваляе вырашыць пытанне энергетычнай бяспекі пры вычэрпванні арганічных відаў паліва (нафта, газ), якое ўжо не за гарамі, іншыя бачаць у ёй зло, якое па-гражае гібеллю ўсяго жывога.

Тое, што атамная энергія патэнцыяльна небяспечная, і яе выкарыстанне можа прывесці да сур’ёзнай катастрофы, паказала аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна практычна адкінула на дзесяцігоддзі развіццё атамнай энергетыкі. Многія краіны свету прыпынілі будаўніцтва новых АЭС, некаторыя дзяржавы аб’явілі мараторый на выкарыстанне гэтага віду энергіі.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, стала буйнейшай тэхнагеннай катастрофай XX стагоддзя, у якой у найбольшай ступені пацярпелі Беларусь, Украіна і Расія.

Для нашай краіны, якая мае намнога меншыя тэрыторыю, дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял, цяжкасць вынікаў была значна вышэйшай. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася тэрыторыя Беларусі плошчай 48,8 тыс. кв. км (23,5%).

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці 1252,984 тыс. га земляў забруджана радыёнуклідамі, у тым ліку 804,184 тыс. га сельскагаспадарчых плошчаў, 448,8 тыс. га — лясных. На забруджанай тэрыторыі пражывае 115746 чалавек, у тым ліку 22734 дзяцей і падлеткаў.

Асноўным адміністрацыйна-фінансавым інструментам для ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да пацярпеўшага насельніцтва і тэрыторый з’яўляюцца дзяржаўныя праграмы па пераадоленні вынікаў чарнобыльскай катастрофы. За 1991 — 2010 г.г. выкананы 4 дзяржаўныя чарнобыльскія праграмы. На іх рэалізацыю выдзелена каля 19,4 млрд. дол. ЗША.

Паспяхова выканана Дзяржаўная праграма па пераадоленні вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006 — 2010 г.г. Адной з галоўных задач яе была сацыяльная абарона пацярпеўшых ад катастрофы грамадзян, а таксама рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне іх здароўя.

Кожны год планавую дыспансерызацыю праходзяць жыхары пацярпеўшых раёнаў Магілёўскай вобласці . У 2010 годзе праведзена дыспансерызацыя 132062 грамадзян альбо 98% ад плануемай колькасці, у тым ліку агледжана 19510 дзяцей (98,0%), 4750 падлеткаў (97,6%).