Акцыя “У славу агульнай Перамогі!” працягваецца на Кіраўшчыне

Акцыя “У славу агульнай Перамогі!” працягваецца на Кіраўшчыне

На Кіраўшчыне працягваецца першы этап рэспубліканскай акцыі “У славу агульнай Перамогі!”, у межах якой з месцаў усіх воінскіх пахаванняў будуць узяты жмені зямлі, якая разам з зямлёй такіх жа памятных месцаў рэгіёнаў нашай краіны будуць сабраны ў спецыяльныя капсулы са спісамі з імёнамі загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны воінаў для закладкі ў Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.

З гэтай нагоды ў Кіраўску прайшлі мітынгі на месцах пахавання вайскоўцаў і мірных жыхароў. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і  справах моладзі райвыканкама, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, грамадскасці, моладзь, школьнікі.

Каля брацкай магілы па вул.Арлоўскага ў раёне цэнтральнай райбальніцы прысутнічалі таксама супрацоўнікі ЦРБ на чале з намеснікам галоўнага ўрача Таццянай Комар-Маскалёвай.

Ганаровую вахту каля пахаванняў падчас мітынгаў неслі школьнікі: каля магілы невядомага лётчыка, пахаванага на могілках па вул.Валадарскага — вучні СШ №1, каля брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчанай па вул.Гагарына — вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Да прысутных на мітынгах звярнуліся намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Таццяна Комар-Маскалёва, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Валянціна Яскевіч, якія падкрэслілі важнасць акцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі, у справе патрыятычнага выхавання грамадзян нашай краіны, у асаблівасці школьнікаў, моладзі. Неабходна шанаваць памяць аб тых, хто змагаўся з ворагам у імя міру на зямлі.

Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым з іх магіл былі ўзяты жмені зямлі і змешчаны ў спецыяльныя ёмістасці. Гэтае права было прадастаўлена в.а.начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Вікторыі Бяляўскай, прадстаўніку БРСМ Надзеі Карпавай, а таксама на брацкай магіле па вул. Гагарына разам з імі — начальніку адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэю Гайдукевічу.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024