С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

АЛЯКСАНДР БУТАРАЎ: “ВЫБАРЧАЯ КАМПАНІЯ Ў КІРАЎСКІМ РАЁНЕ ПРАХОДЗІЦЬ НА НАЛЕЖНЫМ АРГАНІЗАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ”

Вы здесь

На Кіраўскім участку для галасавання №23 Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, размешчаным у гімназіі горада, датэрмінова прагаласаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён прыйшоў сюды пасля рабочага дня разам з жонкай Вольгай Міхайлаўнай, каб выказаць сваё волевыяўленне.

Пасля галасавання кіраўнік раёна па просьбе журналістаў “Кіраўца” даў ацэнку ходу выбарчай кампаніі ў нашым рэгіёне.

Як адзначыў Аляксандр Бутараў, парламенцкая выбарчая кампанія ў раёне праходзіць на належным арганізацыйным узроўні, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Па яго словах, на ўсіх 29 участках для галасавання створаны неабходныя ўмовы, участковыя камісіі працуюць якасна, датэрміновае галасаванне праходзіць празрыста і адкрыта.

Увогуле, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, практыка датэрміновага галасавання вельмі зручная для выбаршчыкаў: грамадзяне, не маючыя магчымасці па аб’ектыўных прычынах прагаласаваць у нядзелю, робяць гэта загадзя.

Кіраўнік раёна выказаў свае меркаванні аб тым, якім бы ён жадаў бачыць дэпутата парламента: “У парламент павінны прыйсці людзі, усебакова падрыхтаваныя, з прафесійным і жыццёвым вопытам, якія на справе даказалі, што здольныя вырашаць важныя пытанні, дабівацца важкіх рэзультатаў.

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прадстаіць займацца законатворчай дзейнасцю, распрацоўваць і прымаць законы, якія б садзейнічалі больш інтэнсіўнаму і эфектыўнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны ў цэлым і яе рэгіёнаў, спрашчэнню пэўных адміністрацыйных працэдур,  павышэнню ўзроўню жыцця і дабрабыту людзей і па іншых напрамках. Па сутнасці народным выбраннікам належыць вызначаць далейшы лёс нашай рэспублікі, а гэтая місія вельмі важная і адказная. Таму такі ж важны і адказны наш выбар”.

Аляксандр Бутараў выказаў упэўненасць у тым, што выбаршчыкі Кіраўскага раёна арганізавана і дружна прыдуць на ўчасткі для галасавання, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю,  прымуць актыўны ўдзел у галасаванні па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Нашы людзі неабыякавыя да будучыні краіны, свайго рэгіёна, усім сэрцам жадаюць ім дынамічнага развіцця і працвітання”, — падкрэсліў старшыня райвыканкама.

На ўчастку для галасавання ён цікавіўся ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Юрыя Мацюшонка ходам датэрміновага галасавання, іншымі пытаннямі арганізацыі выбараў.

Падчас знаходжання журналістаў “Кіраўца” на гэтым участку для галасавання сюды разам з настаўніцай прыйшлі вучні пачатковых класаў гімназіі: члены ўчастковай выбарчай камісіі расказалі рабятам пра арганізацыю выбараў, функцыі парламента, паказалі наглядную агітацыю, Вучні з цікавасцю назіралі за ходам датэрміновага галасавання.

Наталля ХАДАКОВА.