Чарговы этап нарыхтоўкі кармоў на Кіраўшчыне. У аб’ектыве – СГФ “Чыгірынка”

Чарговы этап нарыхтоўкі кармоў на Кіраўшчыне. У аб’ектыве – СГФ “Чыгірынка”

У СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” актыўна вядуць чарговы этап нарыхтоўкі кармоў – уборку кукурузы на сілас. Асноўную стаўку пры закладцы кармоў мясцовыя аграрыі робяць на іх якасць, менавіта ад якой будзе залежаць колькасць малака і яго гатунковасць.

Дзмітрый Конюхаў

З траў першым укосам тут насушылі сена, заклалі сянажныя траншэі, а зараз прыйшла чарга “царыцы палёў”. Ролю гэтай культуры ў кормавытворчасці, упэўнены спецыялісты, цяжка пераацаніць: яе зярняты – карысная дабаўка для росту цялят, відавочны эфект і ад скармлівання зялёнай масы дарослай жывёле, а якасны сілас для рагуль – і ўвогуле любімая ежа.
Дырэктар сельгасфіліяла Ігар Кузняцоў адзначыў, што ў гэтым годзе кукуруза беларускай селекцыі дае неблагі ўраджай зялёнай масы: з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць каля 400 ц. Паспрыяла гэтаму строгае захаванне тэхналогіі пры сяўбе кукурузы, яе належны догляд і хімапрацоўка. Усяго ж на палетках сельгаскультура займае плошчу ў 900 га, 660 га з якіх будзе ўбрана на зялёны корм, астатняе – на зерне.
Работы па ўборцы кукурузы на сілас у “Чыгірынцы” распачалі ў аптымальны тэрмін: менавіта ў фазе малочна-васковай спеласці ўтрыманне сухога рэчыва ў пачатках складае каля 55%. А гэта значыць, што ўдасца закласці высокапажыўныя кармы, што станоўча паўплывае на надоі і прывагі БРЖ.
Па стане на 7 верасня ў гаспадарцы кукуруза ўбрана на 170 га. У траншэі закладзена каля 6000 т зялёнай масы.
Работы па ўборцы кукурузы распланаваны такім чынам, каб ад месца нарыхтоўкі сельгас­культуры і да яе закладкі ў траншэю быў максімальна кароткі шлях. Гэта дазваляе скараціць час на перавозку зялёнай масы і, што немалаважна, закласці траншэю і закансерваваць яе за 2-3 дні, як таго патрабуе тэхналогія.
Асаблівую ўвагу надалі і падрыхтоўцы сіласных траншэй: усе яны былі своечасова адрамантаваны, пабелены і прадэзыфікаваны. Маецца неабходная колькасць кансервантаў, матэрыялу для ўкрыцця кармоў. Закладка кукурузы вядзецца пад пільнай увагай адказных спецыялістаў, якія кантралююць, каб ямы былі запоўнены якаснымі кармамі.

Сяргей Чорны

Для таго, каб кансервацыя сіласнай масы была з максімальным захоўваннем пажыўнасці корму, кукурузу патрэбна правільна здробніць (вышыня яе нарэзкі павінна складаць 3-5 см). Менавіта таму яе ўборку і здрабненне даверылі вопытным механізатарам Дзмітрыю Конюхаву і Анатолю Свіркову.
Акрамя гэтага, немалаважную ролю, а дзесьці і галоўную, адыгрывае якасць трамбоўкі масы. Хібы пры трамбоўцы здольныя загубіць працу многіх механізатараў: пачынаючы ад тых, хто ўзворваў і рыхтаваў глебу, вёў сяўбу “царыцы палёў”, і завяршаючы тымі, хто зараз займаецца яе ўборкай і перавозкай.
На трамбоўцы сіласнай масы задзейнічаны Аляксандр Смалоўскі і Віктар Іванчыкаў. Варта адзначыць, што адказнасці і добрасумленнасці ў выкананні даручанай справы хлопцам не займаць.
Не менш адказная задача – перавозка кукурузнай масы. Як адзначыў дырэктар сельгасфіліяла, колькасць задзейнічанай тэхнікі залежыць ад адлегласці ад месца ўборкі да закладкі. Адвозкай зялёнай масы займаюцца Сяргей Чорны, Артур Маслаў, Сяргей Іванчыкаў і Ігар Ісаенка. Адзін за адным, яны хутка дастаўляюць здрабнёную кукурузу да месца трамбоўкі і зноў становяцца пад загрузку. І так бесперапынна на працягу ўсяго светлавога дня працуе “зялёны ўборачны канвеер” у сельгасфіліяле.
Пасля ўборкі “царыцы палёў” на палеткі выводзіцца агрэгат для ўнясення ўгнаенняў пад сяўбу азімых збожжавых. Усяго плануецца пасеяць зерневую групу азімых больш чым на 1000 га. На ўнясенні мінеральных угнаенняў шчыруе механізатар Мікалай Казакоў.
На ўзворванні глебы задзейнічаны Ігар Куксік і Анатоль Кузьмін, штодня яны апрацоўваюць па некалькі дзясяткаў гектараў.
Сяўбу азімых збожжавых вядзе на пасяўным агрэгаце Сяргей Фірагін. Механізатар ён вопытны і з адказнасцю ставіцца да даручанай справы, праводзячы сяўбу якасна і з захаваннем тэхналогіі.
Ёсць старанныя адносіны да даручанай справы ў механізатараў, ёсць і адпаведныя адносіны да працаўнікоў у кіраўніцтва сельгасфіліяла. Усе работнікі забяспечаны спецвопраткай, спецсродкамі, на палеткі дастаўляюцца гарачыя абеды. Заработная плата ў сельгасфіліяле залежыць ад асабістага ўкладу, таму кожны разумее, што дастойная праца будзе дастойна аплачвацца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх