Чарговай прыступкай ў развіцці і самаўдасканаленні студыі стылю і моды “Гламур” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стаў удзел у III Міжнародным творчым фестывалі дзяцей і моладзі “Хваля ідэй”, які праходзіў у сонечнай Балгарыі. Асноўнай мэтай ставілася ўстанаўленне творчых кантактаў, знаёмства з культурнымі традыцыямі гэтай краіны, а таксама магчымасць рэалізаваць сябе ў новых відах мастацкай дзейнасці і раскрыць свой творчы патэнцыял.
На фестывалі нам прадаставілася цудоўная магчымасць прыняць удзел у конкурсах і мерапрыемствах, прапанаваных арганізатарамі: карціны з пяску, гавайская вечарына, аквадэнс, Fashion Ideas, купальская ноч, White Party. Найбольш яркія ўражанні засталіся пасля наведвання майстар-класу па малюнку пяском і здымцы відэаро-ліка з удзелам нашых “мастакоў”, фотасесіі “Чатыры стыхіі”, у якой мы прадстаўлялі “стыхію вады”, і сумесны конкурсны праект з мастакамі — «Body art».
У перапынках паміж фестывальнымі мерапрыемствамі і конкурсамі, мы праводзілі час, купаючыся ў моры і загараючы пад спякотнымі промнямі балгарскага сонца.
У рамках конкурсу наша студыя прадстаўляла калекцыі “Пяшчотны ўзрост” і “Аранжавае лета”. Юным мадэлям пашчасціла выступаць на шыкоўнай сцэне амфітэатра ў г.Албена. Дзякуючы сумесным намаганням і старанню, мы сталі лаўрэатамі 3-й ступені з уручэннем прыза — “Хрустальная хваля”.
З гэтай паездкі кожны ўдзельнік прывёз з сабой не толькі самыя яркія і цудоўныя ўражанні аб Балгарыі, але і імянныя дыпломы, медалі і майкі ўдзельнікаў фестывалю.
Карыстаючыся магчымасцю, хацелася б шчыра падзякаваць бацькам нашых выхаванак за су-працоўніцтва, падтрымку і дапамогу ў арганізацыі ўдзелу ў міжнародным фестывалі, а таксама самім удзельнікам студыі — за актыўную творчую работу!
Спадзяемся, што новы навучальны год прынясе нам новыя творчыя ідэі, пачынанні і, канешне ж, новыя перамогі!
Таццяна РУДАК, кіраўнік студыі
стылю і моды “Гламур”