С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Кіраўчане зноў на п’едэстале гонару!

Вы здесь

У г.Круглае прайшла 10-я, юбілейная абласная спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу. Удзел у спаборніцтвах прыняло 28 каманд — без малога 800 чалавек, шмат было гасцей. У чарговы раз паспяхова выступіла на ёй зборная каманда нашага раёна. Кіраўчане занялі другое агульнакаманднае месца, уступіўшы толькі гаспадарам спаборніцтваў — круглянцам.

Нагадаем, што сёлета ў зімовай спартакіядзе нашы землякі сталі чэмпіёнамі. А гэтае “срэбра” — ужо шостае! Мы папрасілі расказаць аб тым, як выступалі кіраўчане, старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара СТАВЕРА:

— Урачыстым і запамінальным было адкрыццё спартакіяды. У цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў, намеснік старшыні БРК прафсаюза работнікаў АПК Канстанцін Лебедзеў, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гей­дэль.

Вітаючы ўдзельнікаў, Алег Чыкіда адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы не ставяць задачы дабіцца лідарства любой цаной. Галоўнае — гэта масавасць, пастаяннае папаўненне прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Радуе, што з кожным годам сяброўскія сувязі паміж фізкультурнікамі, рэгіянальнымі камандамі ўмацоўваюцца.

Падчас адкрыцця прысутных ўразілі прадэманстраванае парашутнае шоў, выступленне конных наезднікаў Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяціборстве.

На працягу трох дзён удзельнікі спаборнічалі ў 9 відах спорту. У большасці з іх прадстаўнікі Кіраўшчыны (асноўны касцяк каманды склалі спарт­смены-аматары ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”) ўвайшлі ў лік прызёраў як у камандным, так і асабістым заліках.

Толькі па пенальці кіраўчане ўступілі ў фінале міні-футбольнага турніру — асноўны час завяршыўся ўнічыю — 1:1. У стрытболе (гульня ў адно баскетбольнае кальцо) наша каманда заняла 6 месца. У шахматах прадстаўнікі нашага раёна былі 8-мі.

Больш удалым выдаўся наступны дзень спартакіяды. Сямейная пара Вольгі і Яўгена Пішчаліных трапна страляла з пнеўматычнай зброі, заваяваўшы ў асабістым заліку адпаведна 2 і 3 месцы і “срэбра” ў камандзе. У кіданні гранаты ў нас таксама 2 месца. Вызначыліся Максім Сулімскі (2 месца) і Алеся Шалянгоўская (3 месца). “Бронзу” нашы землякі заваявалі на няпростай паласе перашкод і ў арм­рэстлінгу.

У лёгкаатлетычным кросе ўдзел прымалі ад кожнай каманды па два мужчыны і дзве жанчыны. Васіль Цітарэнка заняў 2 месца, Алена Шалыгіна была 3-й. Гэтыя рэзультаты да­зволілі ўзяць яшчэ адну “бронзу”. А вось у эстафеце 4х100 м крыху не так удала атрымалася выступіць — 11 месца.

Затое ў спаборніцтвах па рыбнай лоўлі не пакінуў нікому шанцаў прадстаўнік Кіраўшчыны Анатоль Гаўрылаў: і рыбу злавіў самую вялікую з усіх канкурсантаў, і ўлоў яго быў самы важкі.

Удзельнікі спартакіяды таксама паспаборнічалі ў конкурсе прыгатавання лепшага паходнага блюда, прадставілі музычныя нумары.

Асобна былі арганізаваны спаборніцтвы для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання. Яны мераліся сіламі ў стральбе з пнеўматычнай зброі, дартсе і валейболе. А іх вадзіцелі — у ваджэнні аўтамабіляў і пад’ёме гіры.

Пераможцаў і прызёраў у асабістым і камандным заліку ўзнагародзілі медалямі і дыпломамі. Акрамя таго, у нашай камандзе дыплом рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і сертыфікат на грашовую прэмію за значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, вернасць спартакіядам быў уручаны ўдзельніку зборнай нашага раёна Яўгену Пішчаліну.