С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Кіраўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вы здесь

Урачыста і ўзнёсла на Кіраўшчыне адзначылі галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці РэспублікіБеларусь (Дзень Рэспублікі). Нягледзячы на крыху халаднаватае  для гэтага часу надвор’е, выдатнынастрой панаваў у Кіраўску на працягу ўсяго дня.

Традыцыйна святочныя мерапрыемствы пачаліся каля Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў  з цырымонііўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннайвайны.

Пад гукі марша у выкананні духавога аркестра «Фанфары Кіраўска» пад кіраўніцтвам АляксандраХадакова, калона дэлегацый працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, арганізаваных структур грамадскіх і прафсаюзных арганізацый рушыла па вуліцы Кірава на стадыёнКіраўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Ва ўрачыстым картэжы на аўтамабілях у суправаджэнніэскорту — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Насычанай была праграма тэтралізаванага святочнага канцэрта «Ты — гонар і песня, мая Беларусь!» Усіхпрысутных шчыра вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.

Тут жа, на стадыёне, былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, працавалі сельскагаспадарчыя падвор’і з арганізацыяй выстаўкі-кірмашы прадукцыі. «Калейдаскоп майстэрства» — такую агульную назву мелівыстаўкі работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, навучэнцаў школ мастацтваў, выстаўкалялек ручной работы «Лялькі маёй Кіраўшчыны», выстаўка работ Кіраўскага Цэнтра сацыяльнагаабслугоўвання насельніцтва, бодзі-арт, выступленні ўзорнай студыі «Жамчужына», майстар-клас па пляценні кос, стварэнні прычосак «Нацыянальны каларыт» ад Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцеі і моладзі.

Для аматараў спорту і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця былі наладжаны спаборніцтвы па пляжным футболе, шашках, шахматах, армрэслінгу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, катанні на лыжаролерах, ролікавых каньках, падніцці гіры, скачках на скакалцы.

Супрацоўнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Кіраўскага раёна арганізавалі «Гульнявы падворак» з конкурсамі, гульнявой і забаўляльнай праграмай.

На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку «Ля фантана» працавалі дзіцячыя атракцыёны.

Увечары святочная праграма прадоўжылася на плошчы імя С.М.Кірава канцэртнай праграмай «Песняйвіншуем Беларусь», якая завяршылася традыцыйнай рэспубліканскай акцыяй «Спяваем гімн разам». Апагеем урачыстасцей стаў святочны феерверк, які расквеціў неба над Кіраўскам рознакаляровымі агнямі.