27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

На Чыгірынскім вадасховішчы прайшоў 1-ы этап Чэмпіяната Рэспублікі па лоўлі рыбы на мармышку з лёду

Вы здесь

На Чыгірынскім вадасховішчы ў мінулыя выхадныя прайшоў першы этап Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па лоўлі рыбы на мармышку з лёду.  У спаборніцтвах прымалі ўдзел рыбаловы-спартсмены з розных рэгіёнаў краіны.

Арганізатар спаборніцтваў —  Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У іх падрыхтоўцы і арганізацыі прынялі ўдзел арганізацыі і ўстановы Кіраўскага раёна.
 
 
Для рыбаловаў-спартсменаў  “у природы нет плохой погоды”. На працягу трох марозных дзён яны аспрэчвалі першынство на лёдзе вадасховішча.
У камандным заліку лепшай стала каманда з Магілеўскай вобласці “COLMIC ICE FISHING” (“Колмік айс фішінг”): агульны ўлоў рыбаловаў-спартсменаў склаў 24 789 грамаў), другое і трэццяе месца заваявалі адпаведна каманды “Фаварыт” з Мінскай вобласці  (улоў – 23 899 грамы ) і “17 рэгіён” (улоў – 22 390 грамаў) з Брэсцкай вобласці.

У асабістым заліку перамогу святкаваў Вадзім Якубовіч (г. Мінск). Ён жа злавіў самую буйную рыбу — ляшча, які заважыў 351 грам. Другое месца заваяваў Вячаслаў Марчук (Мінская вобласць), трэцяе — Павел Ігнатовіч (г. Брэст).