На Кіраўшчыне адзначылі раённыя “Дажынкі-2021”

На Кіраўшчыне адзначылі раённыя “Дажынкі-2021”

Сёння на Кіраўшчыне ўрачыста, маштабна, узнёсла і з агульным добрым настроем адзначылі раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021”. Шэраг мерапрыемстваў прайшоў у аграгарадку Мышкавічы, на цэнтральнай сядзібе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, а затым удзельнікаў “Дажынак” прыняў горад Кіраўск.

У мерапрыемствах прымалі ўдзел кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, ганаровыя грамадзяне раёна, кіраўнікі сельгасарганізацый. Раздзяліць з гаспадарамі радасць перамог прыехалі шматлікія госці.

Безумоўна, галоўныя героі “Дажынак” – хлебаробы, якія падчас сёлетняга жніва з гонарам прайшлі нялёгкі шлях да Хлеба, унеслі дастойны ўклад у харчовую бяспеку краіны.

У аграгарадку Мышкавічы адбыўся мітынг каля брацкай магілы воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адкрыццё  помніка, устаноўленага тут, адбылося 9 мая 1983 года ў дзень святкавання 38-й гадавіны Дня Перамогі. Каля падножжа скульптуры высечаны на граніце імёны 141 мясцовага жыхара, які загінуў, абараняючы родную зямлю. Прысутныя ўшанавалі іх памяць мінутай маўчання, а таксама памяць сямі ваеннаслужачых і ўдзельнікаў супраціўлення, якія загінулі падчас вызвалення Мышкавіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Таксама была аддадзена даніна памяці першаму старшыні калгаса “Рассвет”, легендарнаму земляку, Герою Савецкага Саюза, Герою Сацыялістычнай Працы Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму. Пасля вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён прыехаў з Масквы ў родныя Мышкавічы і  ўзначаліў мясцовы калгас. Праз некалькі год “Рассвет” стаў першым у пасляваенным СССР калгасам-мільянерам. Першы старшыня гаспадаркі быў ўзнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі.

Сімвалічна, што ў год 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны рэканструяваны 3 воінскія пахаванні – магіла К.П.Арлоўскага, помнік воінскай славы загінуўшым землякам.

Былі ўскладзены кветкі да магілы былога старшыні калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Васіля Канстанцінавіча Старавойтава, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, кавалера трох ордэнаў Леніна, удастоенага іншых узнагарод, які каля 30 год кіраваў “Рассветам”.

У храме Святой Жываначальнай Тройцы прайшло святочнае богаслужэнне.

У якасці даніны павагі ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікамі “Дажынак” ля Мемарыяла Славы ў цэнтры Мышкавіч былі пасаджаны туі – дрэвы памяці, якія сімвалізуюць мірнае жыццё.

Далей адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай спартыўнай пляцоўкі каля жылога дома па вул.Дварцовай і дзіцячых ясляў-садка “Вясёлка”.

Святочнае ўшанаванне пераможцаў уборачнай кампаніі “Паклон шчодрай ніве, героям жніва!” з цырымоніяй узнагароджання адбылося ў Кіраўску на  сцэнічнай пляцоўцы на плошчы імя Кірава. Яна была ўпрыгожана сімвалічнымі дажыначнымі снапамі, а ў самым цэнтры ганарова ўзвышаўся вялізны каравай вагой больш 52 кілаграмаў, сімвалізуючы сёлетні валавы намалот раёна – 52010 тон збожжавых і зернебабовых культур.

 

Харэаграфічная кампазіцыя нагадала ўсім пра старажытны беларускі абрад “Дажынкі”. Дажыначны сноп ураджаю-2021 года, а затым святочны каравай ад усіх працаўнікоў раёна як сімвал багацця, працы і славы былі ўручаны старшыні райвыканкама Галіне Слабоднікавай. Ад імя раённага выканаўчага камітэта, сябе асабіста яна павіншавала ўсіх з заканчэннем уборачнай кампаніі – аднаго з важнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ, выказала шчырую ўдзячнасць аграрыям за нялёгкую, але высакародную сельскую працу, сялянскую мудрасць і цярплівасць, высокую грамадзянскую адказнасць.

Кіраўнік раёна спынілася на выніках і асаблівасцях сёлетняга жніва, назвала яго лідараў. Адзначыла, што хлебаробы Кіраўшчыны ў чарговы раз прадэманстравалі сваё майстэрства, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт, даказалі сваю вернасць прафесіі, любоў да роднай зямлі.

Наш раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво, адным з першых і ў поўным аб’ёме выканаў дзяржзаказ на пастаўку збожжа, масланасення рапсу. Маладзёжны экіпаж Андрэя і Сяргея Драздоў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” першым на Магілёўшчыне перакрочыў тысячны рубеж па намалоце збожжа, а па выніках жніва атрымаў рэзультат больш 3 тыс. тон.  

Лепшым хлебаробам, спецыялістам, кіраўнікам сельгасарганізацый, усім, хто ўнёс важкі ўклад у агульны раённы каравай, былі ўручаны Ганаровыя граматы, дыпломы, падзячныя пісьмы, падарункі. Гэтую місію выканалі  начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша, старшыня Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель і іншыя.

Свае віншаванні і пажаданні выказалі кіраўчанам прадстаўнікі дэлегацыі раёна-пабраціма, з якім звязваюць шматгадовая дружба і супрацоўніцтва – Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі – на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі – кіраўніком камітэта па развіцці аграпрамысловага комплексу Мікалая Бердніка, старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы, прадстаўнікі дэлегацыі Бабруйскага раёна, ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, ААТ “Магілёўскі мясакамбінат”.

Самадзейныя артысты, творчыя калектывы парадавалі ўсіх канцэртнымі нумарамі. Шчодрымі апладысментамі суправаджалі гледачы музычныя прывітанні ад белгародцаў – народнага калектыву “Ансамбль народных інструментаў “Раздолле” і салістаў народнай эстраднай студыі “Млечны шлях” з Горак.

Фінальнай нотай урачыстасцей стала перадача эстафеты раённых “Дажынак” дырэктару СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігару Кузняцову: раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022” прадстаіць прымаць Чыгірынцы.

На плошчы імя Кірава райцэнтра кіраўчане і госці актыўна наведвалі шматлікія гандлёвыя рады, выставы – з захаваннем правілаў эпідэміялагічнай бяспекі. Тут было на што паглядзець, чым заняцца і што набыць – ад густу да “кішэні”. Прываблівалі народ цудоўныя вырабы з разнастайных матэрыялаў – неверагодную фантазію праявілі іх аўтары. Цікавасць выклікалі выставы устаноў раёна – ЦДАДіМ, РЦСАН, ДШМ г.Кіраўска, раённага камітэта ГА “БРСМ”, іншых. Сапраўдныя шэдэўры прадэманстравалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія паказалі выставу, прысвечаную К.П.Арлоўскаму і станаўленню легендарнага калгаса “Рассвет”.

 

Вабілі гасцей свята пахі духмяных шашлыкоў, іншыя прысмакі, прадастаўленыя райспажыўтаварыствам, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. А ў павільёне райспажыўтаварыства пякарскія вырабы можна было без перабольшвання назваць сапраўднымі шэдэўрамі.

Жадаючыя маглі пакатацца на прыгожым кані-скакуну і мініяцюрных поні, пастраляць у імправізаваным ціры і зарабіць прыз, дзятва – паскакаць на батуце, “паблукаць” у лабірынце і набыць прысмакі…

Шматлюдна было на стадыёне райцэнтра. Тут адбылося адразу некалькі мерапрыемстваў, якія зацікавілі і дарослых, і дзяцей.

Першае з іх – выстава хатніх гадаванцаў “Заахобі”. Сябры нашы меншыя – прыгожыі і адметныя сабакі, каты, чарапахі і нават янот – безумоўна, не пакінулі нікога абыякавым: кожны хацеў пагладзіць жывёліну ці сфатаграфавацца з ёй.

“Мурашнік” нагадвалі імправізаваныя пляцоўкі, дзе размеркавалі свае выставы супрацоўнікі АДАІ РАУС і РАНС. Тэма, якой яны былі прысвечаны, – надзвычай актуальная – “За бяспеку – разам!”. Усе жадаючыя маглі прымерыць спецыяльную вопратку, пасядзець за рулём спецыяльнай машыны, пакарыстацца спецсродкамі, ацаніць работы на выставе, прысвечанай бяспецы жыццядзейнасці.

І як жа без спартыўных спаборніцтваў на стадыёне ў свята!.. Дужыя, спрытныя, смелыя, карацей, неабыякавыя да здаровага ладу жыцця, паспрачаліся ў футболе, скачках на скакалцы, дартсе, армрэстлінгу, перацягванні каната, шахматах і шашках. Радуе, што дзятва была самай актыўнай катэгорыяй удзельнікаў: мода на здароўе – гэта здорава!

Увечары на плошчы імя Кірава адбылася святочная праграма салісткі Белдзяржфілармоніі Улады і майстроў беларускай эстрады.

Усіх парадаваў святочны фейерверк.

Фота Максіма МІКЕШЫНА, Аляксандра ХАХЛОВА. Видэа Максіма МІКЕШЫНА.

Больш падрабязна чытайце на старонках раённай газеты “Кіравец”.

 

 

 

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024