На палетках сельгасарганізацый раёна разам з вопытнымі механізатарамі шчыруе моладзь. Аб іх поспехах сведчыць інфармацыя, прадастаўляемая РК ГА “БРСМ” рэдакцыі перад кожным чарговым выхадам нумара газеты. У многіх маладых земляробаў — выдатныя паказчыкі, якія дазваляюць ім быць у ліку лідараў на веснавых палявых работах.
