27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

НАЗНАЧЭННІ

Вы здесь

28 ліпеня 2015 года на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама назначаны Аляксандр Якаўлевіч АДАМАЎ.

Нарадзіўся А.Я.Адамаў у 1968 годзе ў в.Дашкаўка Магілёў-скага раёна. У 1993 годзе закончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “механізацыя сельскай гаспадаркі”, у 2001 годзе — Інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам па спецыяльнасці “менеджмэнт у аграпрамысловым комплексе”.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1993 г. ў якасці загадчыка рамонтных майстэрняў калгаса “Чырвоная Зорка” Магілёўскага раёна. Са студзеня па сакавік 1999 г. працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна. Затым быў назначаны дырэктарам саўгаса “Радзіма” Магілёўскага раёна, потым — намеснікам дырэктара РУП “Магілёўская птушкафабрыка”. З 2001 г. працаваў дырэктарам філіяла “Вендараж” РУП “Магілёўэнерга”. У 2007 г. быў назначаны намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магі-лёўскага райвыканкама па механізацыі. У перыяд з 2010 па 2012 г.г. працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага райвыканкама; з 2012 па 2015 г.г. — намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, арганізацыі рамонту, тэхнічным абслугоўванні абсталявання жывёлагадоўчых ферм і мантажных работ ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”.