У 44-ты раз на Кіраўшчыне прайшоў Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Арлоўскага. Памяць нашага славутага земляка штогод прыязджаюць ушанаваць мінутай маўчання і ўскладаннем вянкоў і кветак да бюсту К.П.Арлоўскага ад спартсмены-веласіпедысты з усіх абласцей краіны. Па традыцыі, заснавальнікамі якой у 1969 годзе сталі старшыня тагачаснага калгаса “Рассвет” Васіль Старавойтаў і майстар спорту Уладзімір Бяляўскі, у Мышкавічах разыгрывацца званне чэмпіёна Беларусі, “б’юцца” рэкорды, гучаць новыя імёны. Не забываюцца на свае трасы і “накручаныя” кіламетры, таксама прыязджаючы сюды, ветэраны веласпорту, якія на кіраўскай зямлі шліфавалі сваё майстэрства.
Мемарыял Кірылы Арлоўскага сабраў, як заўсёды, прадстаўнікоў веласпорту з усіх шасці абласцей краіны і горада Мінска. Нязменным галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Уладзімір Бяляўскі. Былі на мера-прыемстве і ганаровыя госці — былыя ўдзельнікі і пераможцы рассветаўскіх Мемарыялаў, якія мужна выйшлі на старт разам з маладымі канкурэнтамі (і гэта ўжо гонар!). У іх ліку — чэмпіён Савецкага Саюза 1969 года Міхаіл Кожухаў, удзел у сёлетніх спаборніцтвах якога стаў сапраўдным сюрпрызам для малодшых спартсменаў, а, галоўнае, прыкладам спартыўнага даўгалецця…