Поспехі не бываюць лёгкімі. У “Рассвеце” прайшоў справаздачны сход

Поспехі не бываюць лёгкімі. У “Рассвеце” прайшоў справаздачны сход

У ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага” падвялі вынікі работы за мінулы год, вызначылі асноўныя накірункі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву. Для ўсяго аграпрамысловага комплексу раёна і “Рассвета” ў прыватнасці, мінулы год быў няпросты. Але нягледзячы на цяжкасці і дзякуючы людзям, якія любяць сваю зямлю, захавана станоўчая дынаміка эканамічнага развіцця, а па некаторых пазіцыях атрымана павелічэнне вытворчасці.

Урачысты сход пачаўся выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі дырэктара таварыства Аляксандра Багеля і ганаровых гасцей на сцэне сустракалі духмяным караваем.
Шчыра павіншавала рассветаўцаў з дасягнутымі вынікамі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, якая адзначыла, што мясцовыя аграрыі ўме-
юць гаспадарыць па-сучаснаму, эфектыўна і рупліва, аб чым красамоўна гавораць лічбы.
Па выніках работы гаспадаркі за 2022 год выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг павялічылася на 15% і склала на аднаго працуючага 73 тыс. руб. Атрымана 5,3 млн. руб. прыбытку, за папярэдні год – 2,4 млн. руб. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 10,4%, гэта плюс 5,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. Таварыства з’яўляецца лідарам сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі малака і мяса. Станоўчыя вынікі дасягнуты ў жывёлагадоўлі – рост каля 10%. Захавана пагалоўе буйной рагатай жывёлы, павялічаны дойны статак. Сярэдні надой на карову склаў 9213 кг, што на 2,5 тыс. кг больш сярэднераённага і на
5 тыс. кг больш сярэднеабласнога паказчыкаў.

У раслінаводстве дасягнуты рост каля 14%. Ад агульнага валавога збору раёна атрымана збожжавых і зернебабовых культур 34,3%, 53,7% – рапсу, 85% – бульбы,каля 90% – гародніны. Уклад рассветаўцаў у атрыманне вобласцю гародніны склаў 41%. Таварыства заняло першае месца ў раёне на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва, з’яўляецца лідарам па вытворчасці рыбы сярод аднатыпных арганізацый вобласці.
Па выніках работы галін народнай гаспадаркі за мінулы год “Рассвет” з’яўляецца пяцікратным пераможцам раённых спаборніцтваў сярод арганізацый у розных намінацыях, 70 работнікаў удастоены заслужаных узнагарод, 51 з іх – лепшы па прафесіі ў раённых спаборніцтвах, 8 – атрымалі заслужаныя ўзнагароды абласнога ўзроўню, 10 раённага. Асаблівы гонар гаспадаркі – людзі, якія ўдастоены ў 2022 годзе высокіх дзяржаўных узнагарод: ордэна Пашаны – дырэктар таварыства Аляксандр Багель, медаля “За працоўныя заслугі” – першы намеснік дырэктара Аляксандр Жылінскі, ганаровага звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” – механізатар Мікалай Белакурскі.

“Поспехі ў сельскай гаспадарцы ніколі не даваліся лёгка, яны заўсёды патрабавалі не толькі матэрыяльных і энергетычных
затрат, але і ўкладання жыццёвых сіл і душы земляроба, – адзначыла старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, звяртаючыся да рассветаўцаў. – Цяперашнія эканамічныя ўмовы патрабуюць ад нас новага падыходу ў гаспадаранні і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: “Ёсць прыбытак – значыць, прадпрыемства працуе нармальна. Таму рэнтабельнасць і рост прыбытку павінны стаць галоўнымі крытэрыямі для эфектыўнасці работы. Мы, калі хочам развівацца і далей, павінны працаваць ва ўмовах эканамічнай мабілізацыі”.

Галіна Паўлаўна выказала работнікам таварыства шчырую ўдзячнасць за дасягнутыя вынікі, няспынную і карпатлівую працу, творчы патэнцыял на карысць роднай зямлі. Асаблівыя словы ўдзячнасці старшыня райвыканкама адрасавала ветэранам гаспадаркі, якія перадаюць свой багаты вопыт моладзі. “Дасягненню высокіх паказчыкаў у многім садзейнічала зладжаная і адказная работа працаўнікоў масавых прафесій, кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадаркі. Мы цэнім ваш уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, вобласці, рэспублікі”, – рэзюмавала Галіна Слабоднікава і ўручыла заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці Канстанцін Пятруша і агароднік Ірына Арапава, падзячныя пісьмы – намеснік галоўнага бухгалтара Жанна Цмыг і аператар машыннага даення МТК “Кірава” Наталля Пруднікава.
Дырэктар таварыства Аляксандр Багель сваё выступленне пачаў са слоў удзячнасці сённяшнім працаўнікам “Рассвета” і ветэранам працы, якія сваімі ведамі і вопытам заўсёды дзеляцца з моладдзю. Аляксандр Іванавіч асобна спыніўся на паказчыках у кожнай галіне таварыства, а яны сапраўды радуюць. Але хвалюе кіраўніцтва гаспадаркі той факт, што ўсё ж тры з усіх даведзеных прагнозных паказчыкаў не атрымалася выканаць: экспарт тавараў, тэмп росту рознічнага тавараабароту і рэнтабельнасць продажаў.

Наогул гаспадаркай атрымана чыстага прыбытку 5453 тыс. рублёў, рэнтабельнасць склала 10,4%, што амаль на 5,3 працэнтныя пункты больш, чым летась. Сярэднемесячная заработная плата склала 121,8% да ўзроўню 2021 года.
У гаспадарцы пастаянна вядуцца рамонтна-будаўнічыя работы, тэхнічная мадэрнізацыя, набыццё тэхнікі і абсталявання і інш. А галоўнае – тут ніколі не забываюць пра людзей, бо гэта самы вялікі і самы каштоўны набытак “Рассвета”. Пры нараджэнні дзіцяці, уступленні ў шлюб, дасягненні пенсіённага ўзросту, атрыманні медпаслуг і падчас іншых важных падзей у жыцці рассветаўцаў чакае матэрыяльная падтрымка таварыства. Атрымліваюць яе і падшэфныя ўстановы адукацыі, аддзел па адукацыі, цэнтралізаваная клубная сістэма (Мышкавіцкі СДК), Кіраўская ЦРБ, Храм Святой Жываначальнай Тройцы, а таксама лепшыя вучні падшэфных устаноў адукацыі.

Аляксандр Багель пазнаёміў з задачамі, якія стаяць перад калектывам на 2023 год, падкрэсліўшы, што галоўным накірункам у рабоце з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў прадукцыі, а значыць – павелічэнне выручкі. Больш за 60 працаўнікоў таварыства былі ўзнагароджаны за добрасумленную і старанную працу.
Вітаючы рассветаўцаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец адзначыла, што нягледзячы на тое, што не ўсё ўдалося выканаць, працаўнікам таварыства ёсць чым ганарыцца, бо па некаторых паказчыках яны першыя не толькі ў раёне, але і ў вобласці. А галоўны гонар таварыства – людзі, якія захоўваюць традыцыі, сваёй штодзённай карпатлівай працай славяць гаспадарку на ўсю рэспубліку. Алена Аляксандраўна ўручыла падзячныя пісьмы галоўнаму эканамісту Ірыне Бяляўскай, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Андрэю Дразду, садаводу Сяргею Дразду (на фота).
Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, член Назіральнага Савета ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Андрэй Горбель нагадаў, што гаспадарка на працягу чатырох гадоў уваходзіць у холдынг “Белаграпрамбанка”. Ён канстатаваў, што ўвесь гэты час таварыства паказвае стабільна высокія рэзультаты, якім могуць пазайздросціць нават некаторыя прамыслоўцы.

Завяршылі цырымонію ўзнагароджання старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Ставер і старшыня пярвічкі гаспадаркі Святлана Акуліч. Віктар Паўлавіч заўважыў, што рассветаўцаў адрознівае ад астатніх не толькі праца на палях і фермах, у цяпліцах і садах, а і на спартыўных і сцэнічных пляцоўках, на добраўпарадкаванні тэрыторыі… Нагрудным знакам раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “За добрасумленную працу” ўзнагароджана аператар жывёлаводчых комплексаў і механізаваных ферм Клаўдзія Дамарод. Аператар жывёлаводчых комплексаў і механізаваных ферм Алена Кучынская, вадзіцель Яўген Бяляўскі, кладаўшчык Наталля Апенька, палявод Наталля Баяршчонак, слесар па рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі Ігар Лаўроў, рабочая Ніна Брэндзікава і швачка Вікторыя Жаўлакова атрымалі падзякі раённай і пярвічнай прафсаюзных арганізацый.

Добрай традыцыяй у “Рассвеце” стала ўшанаванне сямейных дынастый. У гэты раз на сцэну падняліся браты Георгій, Валерый і Анатоль Юркаўцы са сваімі сем’ямі. Агульны працоўны стаж гэтай вялікай сям’і ў “Рассвеце” склаў 182 гады!
Жонка старэйшага брата Алена працуе галоўным тэхнолагам вытворчага ўчастка “Сад” ужо 39 гадоў. Ад імя ўсёй сям’і яна выказала ўпэўненасць, што іх сямейны стаж будзе расці. “Гэты дзень увойдзе ў гісторыю нашай сям’і. Усе мы, кожны на сваім працоўным месцы, бу-дзем імкнуцца дасягаць лепшых паказчыкаў. Побач з намі стаяць нашы дзеці, а значыць – дынастыя працягнецца. Я хачу, каб у нашым “Рассвеце” раслі самыя прыгожыя сады, цвілі самыя прыгожыя кветкі і неба было мірнае над намі!”.
Добры настрой падчас сходу ствараў рассветаўцам ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх