Работа навучэнкі ЦДАДІМ г.Кіраўска Марыі Дрозд узнагароджана дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Работа навучэнкі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска Марыі Дрозд, выкананая пад кіраўніцтвам метадыста Юліі Гукавай, “Маўклівы сведка гісторыі: Паўлавіцкі храм Кіраўскага раёна” узнагароджана дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Работа была падрыхтавана ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго», які праводзіўся з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.
У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 190 устаноў адукацыі.
На рэспубліканскі этап было прадстаўлена 47 конкурсных работ, «аб’ектам гонару» якіх, сталі знакамітыя для свайго краю людзі, значныя архітэктурныя збудаванні, культурныя і прыродныя славутасці.
Рэспубліканскі этап праводзіўся ў два туры: папярэдні – завочны фармат і выніковы – вочны ў анлайн фармаце.
Усяго на абарону было прадстаўлена 22 конкурсныя работы ў дзвюх узроставых катэгорыях.6709:43