С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

«Салют, Перамога!»

Вы здесь

Пад такой назвай сярод вучняў агульнаадукацыйных школ, членаў школьных прэс-цэнтраў, гурткоў «Юны журналіст» праводзіцца раённы конкурс навукова-доследных работ, прысвечаны перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэта — актывізацыя цікаўнасці школьнікаў да гісторыі свайго краю, яго гераічнага мінулага праз стварэнне актуальных матэрыялаў для раённых сродкаў масавай інфармацыі.

Удзельнікі конкурсу ў ходзе акцыі вядуць пошукавую, доследную работу па двух асноўных напрымках: «Вечны і непаўторны» (збор матэрыялаў аб ураджэнцах свайго сельсавета, раёна, прымаўшых актыўны ўдзел у баях, партызанскім руху, рабоце падпольных груп, вязнях фашысцкіх канцлагераў у перыяд акупацыі Савецкага Саюза нямецка-фашысцкімі захопнікамі), «Старонкі Вялікай Айчыннай вайны роднага краю» (збор матэрыялаў аб асобных падзеях,эпізодах, якія адбываліся на тэрыторыі сельсавета ў час Вялікай Айчыннай вайны, апісанне храналогіі падзей Вялікай Айчыннай вайны свайго краю, Кіраўшчыны).

Праходзіць конкурс у тры этапы. Першы — у навучальных установах. А 6 мая ў час урачыстых мітынгаў з нагоды Дня Перамогі рабяты раскажуць аб ураджэнцах свайго населенага пункта, сельсавета, якія прымалі актыўны ўдзел у баях, партызанскім руху, рабоце падпольных груп.

Другі этап будзе доўжыцца да 25 мая 2011 года, калі ўстановы адукацыі прадаставяць у аддзел адукацыі райвыканкама доследныя работы вучняў. Да іх могуць прыкладацца відэа- і фотаматэрыялы.

Трэці этап — удзел у абласным конкурсе.

Аўтары лепшых работ будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі райвыканкама, матэрыялы будуць надрукаваны на старонках раённай газеты «Кіравец», накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе навукова-доследных работ, вынікі якога мяркуецца падвесці ў студзені 2012 года.