Адкрыццё дзіцячай спартыўна-ігравой пляцоўкі ў двары дома № 44А па вуліцы Камсамольскай райцэнтра стала галоўнай падзеяй спартыўнага свята “Выходзь на двор, пагуляем!”.
А дкрываючы новы спартыўны аб’ект, арганізатары мерапрыемства выказалі спадзяванне на тое, што хутка з’явяцца высокія спартыўныя дасягненні і новыя імёны, бо цяпер у рабят ёсць рэальная магчымасць з карысцю праводзіць свой вольны час, зрабіць яго больш разнастайным.
Удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця спартыўнай пляцоўкі прынялі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў прадпрымальнікі, моладзь, жыхары і госці горада.
Пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь капітаны каманд – удзельніц мерапрыемства ўзнялі Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Уладзімір Піскіжаў. Ён пачаў сваё выступленне са слоў, выказаных сёлета Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам падчас свята “Мінская лыжня”: "...самае дарагое ў чалавека — гэта здароўе. Але ў сілу таго, што здароўе бясплатна даецца чалавеку, не кожны дбае аб ім. А дарэмна... Паверце, спорт — самы танны сродак, каб захаваць здароўе”.
— Глыбокі сэнс ў гэтых словах, — адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч, — калі задумацца, здароўе і сапраўды — самае дарагое, што ў нас ёсць. Наша задача — захаваць яго, каб жыць у добрым самаадчуванні, мець выдатны настрой і атрымоўваць высокія рэзультаты ад сваёй вучнёўскай і працоўнай дзейнасці.
Пабудаваная пляцоўка — першая ў сваім родзе ў горадзе і раёне. Хочацца спадзявацца, што пасля яе адкрыцця маладых кіраўчан можна бу-дзе часцей убачыць у саставе каманд-пераможцаў па тым ці іншым відзе спорту не толькі на фотаздымках раённай прэсы, але таксама абласной і рэс- публіканскай. Тым больш, што ў Кіраўску спартыўныя традыцыі па шэрагу відаў спорту знаходзяцца на дастаткова высокім узроўні. Такія збудаванні дазволяць рабіць адбор спартыўна адораных падлеткаў на ўзроўні двароў, для таго, каб ісці далей, дабівацца новых рэкордаў.
Ідэя стварыць падобнае спартыўнае збудаванне нарадзілася пасля таго, як жыхарамі шматпавярховага дома, каля якога зараз размяшчаецца пляцоўка, была выказана незадаволенасць: дзецям няма дзе гуляць. Раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы раённага Савета дэпутатаў, а таксама шэрагу арганізацый і грамадскасці горада задаліся мэтай зрабіць усё магчымае, каб дзецям было дзе вабіць свой час.
Раней тэрыторыя двара знаходзілася ў непрывабным стане, нагадвала звалку. Было праведзена некалькі суботнікаў, у якіх актыўны ўдзел прынялі кіраўчане. Такім чынам была ачышчана і падрыхтавана тэрыторыя, зароблены сродкі, на якія набылі неабходныя будаўнічыя матэрыялы.
Ва ўладкаванні і добраўпарадкаванні пляцоўкі актыўны удзел прынялі УКП “Жылкамгас”, ДРБУ-197, ПМК-255, прыватнае гандлёвае прадпрыемства “Майстаргандальаб’ект”. Частка матэрыялаў была набыта за кошт сродкаў прадпрымальнікаў горада, якія з разуменнем паставіліся да таго, што здароўе і спорт для дзяцей маюць вялікае значэнне.
Заняткі на пляцоўцы — бясплатныя. Неабходныя спортпрылады можна атрымаць у фізкультурна-спартыўным клубе. Будуць выдавацца, па магчымасці, спартыўныя мячы, сеткі. Першапачаткова на пляцоўцы былі ўстаноўлены спартыўныя элементы: баскетбольны шчыт з кальцом, сеткі для гульні ў валейбол і бад-мінтон, вароты для гульні ў міні-футбол. Але нядоўга пляцоўка ў поўнай меры служыла мясцовым рабятам: хтосьці парваў сетку. Горка было бачыць такую абыякавасць і вар’яцкае стаўленне да грамадскай маёмасці. Неабходна ўсвядоміць: трэба берагчы тое, што створана для нашай карысці, каб больш падобнае не паўтаралася.
Нягледзячы на тое, што пляцоўка невялікая, на ёй можна гуляць у валейбол, баскетбол, міні-футбол, тэніс, бадмінтон, пры жаданні — паставіць сталы і гуляць у настольны тэніс.
Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Гаўрылаў далучыўся да прагучаўшых віншаванняў і дадаў, што развіццё фізічнай культуры і спорту на сённяшні дзень — адзін з найважнейшых накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Не можа быць дзяржава паспяховай і здаровай без здароўя яе жыхароў, бо фізічная культура і спорт даюць мэтанакіраванасць і сілы ў дасягненні вызначаных мэт.
Напрыканцы ўрачыстай часткі мерапрыемства старшыні спартыўна-фізкультурнага клуба раёна Міхаілу Уніятаву ўручылі ключ ад пляцоўкі. А затым прайшлі першыя дваровыя спаборніцтвы па баскетболе, міні-футболе і валейболе, у якіх прынялі ўдзел 7 каманд, прадстаўляючых мікрараёны “Заходні” і “Усходні”. Кожны ўдзельнік атрымаў вымпел, прымеркаваны да дадзенага свята. Таксама рабяты былі ўзнагароджаны футбольнымі, баскетбольнымі, валейбольнымі мячамі, накаленнікамі для гульні ў валейбол, прадастаўленымі аддзелам фізічнай культуры і турызму райвыканкама і салодкімі прызамі, якія прадаставіла ПУП “Сілагандаль”.
Такім чынам, новае спартыўнае збудаванне — гэта тая стартавая пляцоўка, на якой ёсць магчымасць для кагосьці з карысцю бавіць вольны час, а камусьці, можа быць, пачынаць сваю вялікую спартыўную кар'еру. І няхай разам з новымі стартамі бяруць пачатак новыя дасягненні і адкрыецца лік новым медалям.
Кацярына КІРЭЕВА.