27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Светлы і чысты, як ветразь надзеі, горад вясны маёй…

Вы здесь

4 чэрвеня споўнілась 10 гадоў з дня, калі мы з вамі, шаноўныя кіраўчане, сталі гараджанамі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №832 ад 4 чэрвеня 2001 года гарадскі пасёлак Кіраўск быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. У гэтым жа годзе, у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у скверы каля аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар утварэння Кіраўскага раёна і прысваення нашаму раённаму цэнтру статусу горада.

За мінулае дзесяцігоддзе Кіраўск значна папрыгажэў, стаў больш утульным і добраўпарадкаваным, прырос вялікай колькасцю жылых дамоў, “апрануўся” ў тратуарную плітку. Пасля рэканструкцый і рамонтаў сталі сучасна выглядаць адміністрацыйныя будынкі, гандлёвыя кропкі, а таксама з’явіліся новыя. Такія кардынальныя змены адбыліся, дзякуючы самаадданай, плённай працы кіраўчан.