У Цэнтры вольнага часу Кіраўска адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня міліцыі

У Цэнтры вольнага часу Кіраўска адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня міліцыі

4 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня міліцыі. У зале сабраліся прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, ветэраны органаў, родныя міліцыянераў і маладое пакаленне кіраўчан. Сярод ганаровых гасцей – старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, пракурор раёна Вячаслаў Чучулін.

Са словамі прывітання да міліцыянераў і ветэранаў органаў унутраных спраў звярнуўся начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч.
Ён адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі дастойна выконваюць адказныя задачы па абароне законнасці, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў краіне.
Работнікі міліцыі заўсёды з пачуццём адказнасці і самаахвярнасцю адносіліся да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў. У першых радах супрацоўнікі ўнутраных органаў удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, з ліку кіраўчан гэта былі Ігар Рудзько, Мікалай Куляўцоў, Аляксандр Карцель, Сямён Чарноў і іншыя.

Словы ўдзячнасці начальнік РАУС выказаў членам ветэранскай арганізацыі, якую ўзначальвае Валерый Шахуноў, за патрыятычнае выхаванне моладзі.
Аляксандр Шункевіч павіншаваў членаў калектыву з прафесійным святам і пажадаў моцнага здароўя, надзейнага, тылу і поспехаў у службе на карысць працвітання Беларусі.
Міхаіл Гулы, звяртаючыся да супрацоўнікаў РАУС, адзначыў, што Дзень міліцыі – гэта свята тых, хто абраў для сябе адну з важных і адказных прафесій – абараняць правапарадак і спакой грамадзян. За больш чым стагоддзе гісторыі прадстаўнікі органаў унутраных спраў не аднойчы прадэманстравалі свае мужнасць, гераізм, адданасць Радзіме.

 

Па словах старшыні райвыканкама, у 2020 годзе ў тым ліку і міліцыянерам Беларусі давялося зноў стаць на абарону міру і спакою ў краіне, бяспекі на вуліцах і плошчах гарадоў. І з гэтай задачай людзі ў пагонах справіліся паспяхова. Грамадства зараз перажывае складаны перыяд супрацьстаяння знешнім і ўнутраным выклікам і пагрозам. А таму ад рэзультатаў работы міліцыянераў залежыць не толькі бяспека кожнага чалавека, але і развіццё Беларусі, як прававой дзяржавы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ад старшыні райвыканкама прагучалі ў адрас оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Мікалая Скрыпунова, участковых інспектараў Васіля Кухарэнкі і Сяргея Катаражука, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэя Літвінкі, інспектара крымінальна-выканальнай інспекцыі Ігара Скуднага, супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы на чале са старшым аператыўным дзяжурным Аляксандрам Васковічам.
Міхаіл Гулы пажадаў супрацоўнікам РАУС і надалей эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад імі задачы і з гонарам служыць Радзіме.

Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч, Падзячным пісьмом райвыканкама – старшы аператыўны дзяжурны Аляксандр Васковіч, начальнік аддзяленняДАІ Віталь Котаў, старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Таццяна Бабіч.
Галіна Слабоднікава, звяртаючыся да прадстаўнікоў РАУС, адзначыла, што ў цяперашні час як ніколі важная адказнасць кожнага за будучыню суверэннай і незалежнай Беларусі.

Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную дзейнасць па абароне інтарэсаў грамадзян быў узнагароджаны першы намеснік начальніка РАУС Віктар Кузьменка. Падзячныя пісьмы райсавета ўручаны ўчастковаму інспектару Сяргею Катаражуку, старшаму дзяржінспектару АДАІ Дзянісу Макаронку.

Начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч аб’явіў падзякі ветэранам Юрыю Макаронку, Аляксандру Костку, Валерыю Дашкевічу, Ігару Барысаўцу, Жанне Кузубскай.
Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Валерый Шахуноў уручыў медалі “100 год міліцыі Беларусі” за шматгадовае і добрасумленнае служэнне Айчыне, вернасць абавязку, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у ветэранскім руху Міхаілу Каранкевічу, Ганаровую грамату ветэранскай арганізацыі – Міхаілу Курылу, падзяку Аляксандру Русецкаму.

Падзякай Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь былі адзначаны: маёр міліцыі ў адстаўцы Генадзь Патапчыкаў і прапаршчык міліцыі ў адстаўцы Мікалай Куляўцоў.
Юбілейным медалём “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” ўзнагароджаны Васіль Кухарэнка, юбілейным медалём “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” – Ігар Скудны.
Шчырыя віншаванні з прафесійным святам адрасавалі віноўнікам урачыстасці пракурор раёна Вячаслаў Чучулін, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Аляксандр Пінчук, начальнік адасобленай групы па Кіраўскім раёне Андрэй Гайдукевіч.

Атмасферу свята, цудоўны настрой і музычныя віншаванні прадстаўнікам адной з самых мужных прафесій падарылі культработнікі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024