С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

У гонар жанчын-маці

Вы здесь

13 кастрычніка, Кіраўск /Уласн. інф./ З 10 па 16 кастрычніка праходзіць традыцыйны Тыдзень Маці. У нашым раёне ў працоўных і вучнёўскіх калектывах наладжваюцца тэматычныя мерапрыемствы.

Ва ўстановах адукацыі раёна праводзяцца акцыя “Няхай заўсёды будзе мама!”; класныя гадзіны “Самы добры чалавек у свеце”, “Мы моцныя любоўю маці”, “Мама — слова святое”; выставы фотаработ “Мая маці — лепей за ўсіх”; конкурсы сачыненняў “Я люблю цябе, маці”.

Для наведвальнікаў устаноў культуры і бібліятэк падрыхтаваны святочныя сустрэчы, культурна-забаўляльныя праграмы, канцэрты, выставы творчых работ, агляды-конкурсы, вечары адпачынку, тэматычныя віктарыны і інфармацыйныя гадзіны.

На гэтым тыдні маці лепшых навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа атрымаюць падзячныя лісты ад кіраўніцтва ўстановы, а бацькам навучэнцаў ліцэя №15 будзе прапанавана прыняць удзел у пасяджэнні “круглага стала” “З любоўю — да маці”.

Шмат тэматычных мерапрыемстваў падрыхтавана супрацоўнікамі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: забаўляльна-гульнявая праграма “Цеплыня сэрцаў — для мілых матуль” — клуб маладой сям’і “Надзея”; канцэртна-гульнявая праграма “Матуліна сэрца” — клуб “Разам”; круглы стол “Настаўнік жыцця” — сацыяльны пункт а/г Добасна; вечар адпачынку “Няма на свеце маці прыгажэй” — сацыяльны пункт а/г Барчыцы; святочная праграма “Матуліны рукі нас песцяць, галубяць” — сацыяльны пукт а/г Баравіца; канцэрт “Няхай заўсёды будзе маці!” — сацыяльны пункт а/г Стайкі; праграма “Няхай зоркі свецяцца ў вашых вачах” — клуб пажылых людзей “Сяброўка Восень” і інш.

У чацвер на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзела ЗАГС будзе праводзіцца “прамая тэлефонная лінія” — “Слухаем цябе, мама”.

У Дзень маці, 14 кастрычніка, на базе СШ №1 адбудзецца праграма “Любоўю матулі нараджаецца душа” з удзелам мнагадзетных, апякунскіх сем’яў і сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У гэты ж дзень у раённым цэнтры дадатковай адукацыі адбудзецца пасяджэнне клуба “Сям’я”, а ў гімназіі — прэзентацыя творчых праектаў “Я ганаруся табой, матуля!”.

На базе Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку будзе наладжаны “круглы стол” — “Сям’я — кожнаму дзіцяці”.