С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.
Актыўна працуюць школьныя лагеры, дзе рабяты набіраюцца сіл, весела адпачываюць. Усяго лагеры з дзённым знаходжаннем наведвае 800 дзяцей.
Вось і ў лагеры Баравіцкай СШ для хлопчыкаў і дзяўчынак наладжваюцца цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, і ім няма калі сумаваць, нават нягледзячы на ранейшае дажджлівае надвор’е. І тут вельмі дарэчы ўручаныя напрыканцы навучальнага года цяпер ужо былым першаклашкам футбольныя мячы з лагатыпамі партнёраў рэспубліканскай акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч”, праведзенай Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола”, ААТ “Белаграпрамбанк”, Міністэрствам адукацыі і “Марожаным “Юкки”. Уладальнікамі мячоў па рэспубліцы сталі больш 18 тысяч школьнікаў з сельскай мясцовасці, у тым ліку і першакласнікі нашага раёна. Магчыма, і на Кіраўшчыне вырастуць зоркі беларускага футбола…