25 верасня на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу нашага раёна, былі выбраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад нашай вобласці.
На пасяджэнні 25 верасня дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці шляхам тайнага галасавання пасля прадстаўлення кандыдатамі сваіх перадвыбарных праграм выбралі членаў Савета Рэспублікі ад нашай вобласці. Прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў верхняй палаце парламента будуць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, генеральны дырэктар ЗАТ “Беларуская калійная кампанія” Валерый Іваноў, дырэктар ЗАТ “Палітэкс” Віталь Кастагораў, дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа імя А.Я.Ларына Ніна Касцян, галоўны ўрач Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Ігар Марзалюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў, дырэктар ААТ “Агракамбінат “Усход” Магілёўскага раёна Віктар Пінчук.