С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Юныя спартсменкі былі на вышыні!

Вы здесь

30 жніўня, Кіраўск /Уласн. інф./ Юныя валейбалісткі — выхаванкі Кіраўскай ДЮСШ упершыню прымалі ўдзел у штогадовым міжнародным турніры па пляжным валейболе “Bobruisk open”, які праходзіў на адной са спартыўных пляцовак г.Бабруйска. Сёлетні турнір — дзесяты па ліку, яго арганізатар — Беларуская федэрацыя па пляжным валейболе.

Сустрэчы каманд праводзіліся па трох узроставых катэгорыях. Валейбалісткі з Кіраўска ва ўзросце 10 — 12 год спаборнічалі парай і чатыры на чатыры. У абедзвюх сустрэчах кіраўчанкі заваявалі перамогу!

Каманда старэйшых нашых дзяўчынак — ва ўзросце 13 — 15 год занялі чацвёртае месца.

Ва ўзроставай катэгорыі 15 — 18 год выступілі таксама дзве каманды, аднак заняць вышэйшыя прыступкі п’едэсталу гонару тут, на жаль, не ўдалося. На тое былі аб’ектыўныя прычыны: акрамя моцных, добра падрыхтаваных саперніц нам давялося змагацца з сонцам, ветрам і пяском.

Лідарамі турніру ў агульным заліку сталі фаварыты дзявочага пляжнага валейбола — каманда з Маладзечна. Хоць нашы дзяўчаты і не выбіліся на вядучыя пазіцыі, але ж атрымалі неблагі практычны вопыт.

Сяргей ЛАЗАКОВІЧ, трэнер ДЮСШ