С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

Юныя веласіпедысты — лідары ў рэспубліцы

Вы здесь

З калекцыяй медалёў вярнуліся кіраўскія юныя веласіпедысты з VІ рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 1996 года нараджэння і маладзей, якія прадстаўлялі на ёй Магілёўскую вобласць. Але галоўнае — упершыню ў гісторыі спаборніцтваў каманда Магілёўшчыны заняла І месца!
Гэта адметна і прыемна ўдвая, бо менавіта выхаванцы нашай ДЮСШ складалі касцяк зборнай: у камандзе хлопчыкаў было двое кіраўчан: Сяргей Котаў з Паўлавіцкай СШ і Канстанцін Бяляўскі з Мышкавіцкай СШ (яшчэ чацвёра веласіпедыстаў былі з Магілёва), а ў камандзе дзяўчынак наогул былі толькі нашы дзяўчаты: Таццяна Кобазава, Марына Кучынская і Марыя Рудак з Мышкавіцкай СШ і Надзея Свіркова з гімназіі Кіраўска. Рыхтавалі зборную да спаборніцтваў трэнеры нашай ДЮСШ Сяргей Клімовіч і Юрый Цішкоў. А трэніровачныя зборы праходзілі на турысцка-спартыўнай базе “Барсукі”.