С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

З упэўненасцю ў заўтрашнім дні

Вы здесь

Падчас наведвання журналістамі “Кіраўца” Паўлавіцкага ўчастка для галасавання №34 у 10 гадзін раніцы тут было шматлюдна. Па дадзеных участковай выбарчай камісіі (з улікам датэрміновага галасавання) з 533выбаршчыкаў амаль палова ўжо выканала свой грамадзянскі абавязак.

Маладым спецыялістам КСУП “Чырвоны баец” юрысту Кацярыне Глушаковай і сакратару Таццяне Бандарковай уласцівы актыўная жыццёвая пазіцыя, зацікаўленасць у будучым краіны. Таму ў дзень выбараў яны аддалі свае галасы, на іх погляд, за найбольш актыўнага кандыдата ў дэпутаты, які не будзе раўнадушным да праблем сучаснай моладзі, стане дастойна прадстаўляць і яе інтарэсы.

На гэтым участку ўпершыню прынялі ўдзел у галасаванні Дзмітрый Панчкоўскі і Надзея Каламеец. Гэтыя маладыя людзі зараз жывуць і працуюць у іншых населеных пунктах краіны, яны скарысталі сваё права і датэрмінова выканалі свой грамадзянскі абавязак. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Наталля Еўдакімава ўручыла рабятам памятныя сувеніры.

Актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі прымае ветэран вайны ў Афганістане Уладзімір Ляскоў — ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі ён вылучаны грамадскім назіральнікам.