27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

За стабільнасць і працвітанне

Вы здесь

На Барсукоўскім участку для галасавання №35 занесены ў спісы 329 выбаршчыкаў, з якіх больш паловы выкарысталі сваё права датэрміновага галасавання. Па словах старшыні выбарчай камісіі Еўдакіі Капцяловай, першым прагаласаваў ветэран працы, былы трактарыст СВК “Калгас “Ніва” Рыгор Елісеенка. Датэрмінова выказалі сваё волевыяўленне таксама старшыня гаспадаркі Іван Рыняк, мнагадзетная маці Алена Собалева, дырэктар СДК Ніна Гушчына і іншыя.

Журналісты “раёнкі” назіралі, як сёння з выдатным настроем ішоў на ўчастак для галасавання перадавы механізатар Аляксандр Петранкоў: яго твар упрыгожвала шчырая ўсмешка, а на пінжаку ззялі дзяржаўныя ўзнагароды за руплівую працу: ордэн Пашаны, медаль “За працоўныя заслугі”.

— Я зрабіў свой выбар і аддаў голас за найбольш дастойнага, на мой погляд, кандыдата ў дэпутаты з тым, каб наша рэспубліка з года ў год стабільна развівалася і працвітала,— зазначыў перадавы механізатар сельгаскааператыва.— Для гэтага і ў далейшым буду працаваць старанна і сумленна, уносячы свой уклад у агульныя здабыткі.