Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

З прыцэлам на рэспубліканскія «Дажынкі»

Вы здесь

Сёлетняе жніво склалася для вадзіцеля СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Валерыя Шчэрбіча вельмі ўдала: ён — у ліку лідараў уборачнай кампаніі ў раёне. Перавёз больш трох тысяч тон збожжа ад камбайнаў.
У «Рассвеце» Валерый Васільевіч працуе з 1990 года. Спачатку быў задзейнічаны на адвозцы малака, кармоў. З 1996 года ён – паўнапраўны ўдзельнік уборачных кампаній: на МАЗ-551605 адвозіць ад камбайнаў намалочанае збожжа. Тройчы ўдзельнічаў у рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
Мяркуючы па сёлетніх паказчыках, можна смела сказаць, што ў гэтым годзе Валерый Шчэрбіч мае ўсе шанцы трапіць на свята хлебаробаў, якое адбудзецца ў горадзе Горкі.
Пасля доўгага рабочага дня Валерый Васільевіч вяртаецца дадому, дзе яго чакаюць любімая жонка і дзеці. “Сям’я для мяне заўсёды была стымулам і натх-неннем у жыцці і ў працы. Жонка, сын, дачка – мая апора і надзея, дзеля іх і хочацца ісці наперад”, – падзяліўся з “раёнкай” Валерый Шчэрбіч.

Кацярына КІРЭЕВА.