С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Юныя выратавальнікі-пажарныя — другія ў вобласці

Вы здесь

Абласны злёт юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў у Магілёве на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 ПАВЧ-6. Яго арганізатарамі сталі Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, абласны савет Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, упраўленне адукацыі і аддзел па справах моладзі аблвыканкама.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 22 каманды, якія сталі пераможцамі аналагічных раённых (гарадскіх) злётаў. Ад нашага раёна ў злёце прыняла ўдзел каманда гімназіі і горада ў саставе: Крысціны Акуліч, Нэлі Ерычавай, Дзмітрыя Каранкевіча, Рамана Прыгажаева, Арцёма Баркоўскага, Станіслава Шмаева, Станіслава Бабіча, Ірыны Лукановіч, Вікторыі Старыншчук на чале з капітанам Кірылам Драздом. Суправаджалі рабят выкладчык фізічнага выхавання і АБЖ Сяргей Садоўнікаў і начальнік паста № 1 РАНС Сяргей Архіпенка.
 Для падрыхтоўкі нашай каманды базу прадаставіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе рабяты адпрацоўвалі свае навыкі.
 Падчас злёту юныя выратавальнікі праявілі свае веды і ўменні ў спаборніцтвах «Пажарная эстафета», «Агляд строю і песні», «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі», «Знаўцы АБЖ", "Фатаграфія".
 Кіраўчане занялі другое месца ў абласным злёце і прывезлі тры дыпломы: у конкурсе фатаграфіі 1-е месца, медыцынским конкурсе 2-е месца, па страявой падрыхтоўцы 4-е месца.
 Пераможцы і прызёры ў кожным конкурсе і агульнакамандным заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад аддзела па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і спонсараў злёту: РДГА "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства", МГА Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.
 На здымках: каманда юных выратавальнікаў-пажарных нашага раёна; віншаванні ад арганізатараў абласнога злёту прымае капітан каманды Кірыл Дрозд.
Максім МІКЕШЫН.