27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Узнагароды — лепшым

Вы здесь

Падчас правядзення свята “Купалле”(«Александрыя збірае сяброў») у а/г Александрыя адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці па выніках рэспубліканскага і абласнога спаборніцтваў за 2013 год. Сярод пераможцаў было нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны.

 
Са словамі ўдзячнасці за нястомную і карпатлівую працу да земляробаў і жывёлаводаў, хлебаробаў і механізатараў, усіх працаўнікоў сяла звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік. У сваёй прамове ён адзначыў, што, нягледзячы на складаныя ўмовы, наша вобласць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі за мінулы год заняла 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.
Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць у тым, што працаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці па сілах задачы, пастаўленыя перад імі: зрабіць аграбізнес прыбытковым, а жыццё на вёсцы яшчэ больш камфортным і забяспечаным.

Пераможцам рэспубліканскага і абласнога спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі.