На Чыгірынскім вадасховішчы ў мінулыя выхадныя прайшоў першы этап Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па лоўлі рыбы на мармышку з лёду. У спаборніцтвах прымалі ўдзел рыбаловы-спартсмены з розных рэгіёнаў краіны.

У асабістым заліку перамогу святкаваў Вадзім Якубовіч (г. Мінск). Ён жа злавіў самую буйную рыбу — ляшча, які заважыў 351 грам. Другое месца заваяваў Вячаслаў Марчук (Мінская вобласць), трэцяе — Павел Ігнатовіч (г. Брэст).
