С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Ў школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі

Вы здесь

Ў школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя святу апошняга званка. З самай раніцы вуліцы горада і сельскіх населеных пунктаў напоўніліся школьнікамі з кветкамі ў руках: дзяўчынкі — у прыгожых сукенках з пышнымі бантамі, хлопчыкі — у строгіх касцюмах і белых кашулях. Добрае надвор’е і шчырыя шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі рабілі гэты дзень светлым і радасным…

2015-2016 навучальны год закончыў 2031 вучань. Для 82 выпускнікоў школ раёна ўчора прагучаў апошні школьны званок. 246 рабят закончылі дзевяць класаў, 198 — чатыры класы і 206 — першы клас.
Шматлюдна было ў гэты дзень і ў СШ №1 горада. На святочную лінейку, каб павіншаваць юнакоў і дзяўчат, завіталі іх бацькі, родныя і сябры, а таксама ганаровыя госці. Сярод іх — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч, першы намеснік начальніка РАУС Віктар Тамковіч і іншыя.
Пад гукі фанфар і апладысменты прысутных на пляцоўку ля ўваходу ў родную школу выйшлі выпускнікі разам са сваім класным кіраўніком Аляксандрам Каранкевічам і занялі на лінейцы самае пачэснае месца.
 
 
Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы ІІ этапа алімпіяды па нямецкай мове, пераможцы абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў “Піянерскія іскры” і “Лідар года 2016”, старшыні савета дружыны імя А.М.Рабцэвіча, вучаніцы 9 “Г” класа Вікторыі Шчоткінай і неаднаразоваму пераможцу ІІ этапа алімпіяды па матэматыцы і беларускай мове, вучню 5 “Б” класа Максіму Дадушу.
Са шчырымі словамі віншаванняў са святам апошняга званка да рабят звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што для выпускнікоў сёння асаблівы дзень — прыйшоў час зрабіць першыя крокі ў дарослае жыццё. Аляксандр Міхайлавіч пажадаў рабятам развіваць свае таленты, праяўляць мужнасць і вытрымку ў дасягненні пастаўленых мэт.У якасці падарунка школе кіраўнік раёна перадаў дырэктару СШ №1 Мікалаю Казлову сертыфікат на набыццё корпуснай мэблі.Мікалай Казлоў выказаў словы ўдзячнасці калегам-педагогам — за старанную і адказную работу па выхаванні і навучанні рабят, бацькам — за падтрымку і разуменне, а вучням — за дасягненне добрых вынікаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці школы. Дарэчы, у 2015/2016 навучальным годзе 48 вучняў 3-8 класаў і 6 — 9-11 класаў школы сталі прызёрамі ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.Наказ на дарослае жыццё сёлетнім выпускнікам ад імя першых настаўнікаў школы дала Вольга Печань. Свае вершаваныя пажаданні ў адрас адзінаццацікласнікаў выказалі вучні першага класа.Прагучаў апошні школьны званок, ганаровае права даць яго было прадастаўлена выпускніку Івану Лунгу і першакласніцы Паліне Аўсянік.Па традыцыі, у гэты дзень адзінаццацікласнікі развіталіся з дзяцінствам і выпусцілі ў сонечнае майскае неба паветраныя шары, загадаўшы свае самыя запаветныя жаданні.І вось выпускнікі ў апошні раз прайшліся па калідорах школы, успомнілі ўсе самыя вясёлыя моманты школьнага жыцця, выслухалі пажаданні свайго класнага кіраўніка Аляксандра Каранкевіча: зрабіць асэнсаваны выбар прафесіі і ўнесці дастойны ўклад у працвітанне роднай Беларусі.