С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

У Кіраўскім раёне прыступілі да абмалоту збожжавых культур на ўчастках асабістых падсобных гаспадарак грамадзян

Вы здесь

Як толькі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага было завершана жніво, механізатары адразу ж прыступілі да абмалоту збожжавых культур на ўчастках асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.

 

 Учора ў другой палове дня наш фотакарэспандэнт заспеў момант, калі рассветаўскі камбайн, якім кіраваў экіпаж братоў Ігара і Віталя Жэлдакаў, абмалацілі ўчастак у 25 сотак, дзе расла пшаніца, для Івана Андрэевіча Шчарбялёва. Гаспадар задаволены зробленай работай!

 Дарэчы, абмалаціць адну сотку для членаў сельгаскааператыва каштуе 2 рублі, для пабочных асоб — 4 рублі.

 У хуткім часе аказаннем дапамогі сяльчанам зоймуцца і іншыя сельгасарганізацыі раёна.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.