С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Урачыстыя праводзіны прызыўнікоў

Вы здесь

Гісторыя беларускай арміі захоўвае ў сабе доблесны подзвіг і мужнасць нашых салдат і афіцэраў.

Прызыўнікам, якія на мінулым тыдні сабраліся ў відэазале РДК на традыцыйнае мерапрыемства — урачыстыя праводзіны ў армію, ёсць з каго браць прыклад: на Кіраўшчыне пражываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, а таксама ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі за ратны подзвіг і працоўныя заслугі. Цяпер рабятам трэба будзе абараняць рубяжы нашай дзяржавы, ахоўваць мірную працу яе грамадзян.

Ужо вядомыя ім і дата адпраўкі, і воінскія часці, у якіх яны будуць служыць. Але ўсё гэта будзе пазней. А ў гэты дзень для іх гучалі пажаданні і выдатныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў.

Начальнік адасобленай групы (Кіраўскага раёна) Бабруйскага аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята маёр Андрэй Гайдукевіч пажадаў рабятам, каб яны з гонарам неслі службу ва Узброеных Сілах Беларусі, былі верныя абавязку і прысязе, заўсёды памяталі аб бацькоўскім доме, і, пасталелыя фізічна і маральна, вярнуліся дадому, на сваю малую радзіму.  І адзначыў, што служба ў арміі – пачэсны абавязак кожнага маладога чалавека, мужчыны.

Цёплыя словы прызыўнікам таксама выказалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Бяляўская.

Але ўсё ж такі самыя важныя словы – ад бацькоў. Наталля Зотава, маці аднаго з прызыўнікоў, ад іх імя пажадала будучым абаронцам Айчыны з гонарам прайсці армейскі шлях. І адзначыла, што ўсе бацькі жадаюць атрымліваць толькі падзячныя лісты, бачыць фата-графіі іх сыноў  на Дошцы пашаны, і каб прызыўнікамі Кіраўшчыны ганарыліся ўсе: сябры, родныя і блізкія людзі.

Ад імя будучых воінаў са словам у адказ выступіў Канстанцін Каранкевіч, які даў абяцанне з гонарам служыць Радзіме, захоў-ваць тра-дыцыі, атрымліваць неабходныя веды, выконваць загады камандзіраў.

Ужо праз лічаныя дні прызыўнікі стануць у строй. І, несумненна, для кожнага з іх гэтая старонка жыцця стане сапраўднай школай мужнасці і таварыскасці…