Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

План па набору абітурыентаў у Жыліцким сельгаскаледжы — выкананы!

Вы здесь

Новы навучальны год хутка пачнецца не толькі для вучняў школ Кіраўшчыны, але і для навучэнцаў Жыліцкага дзяржаўнага сельгаскаледжа. Нядаўна сярэдняя спецыяльная ўстанова адукацыі папоўнілася юнакамі і дзяўчатамі, якія вырашылі звязать свой лёс з сельскагаспадарчай галіной.

Як паведаміў рэдакцыі адказны сакратар прыёмнай камісіі Віктар Казлоў, кампанія па набору сёлетніх абітурыентаў прайшла, як і ў мінулыя гады, зладжана і дэмакратычна, з захаваннем усіх правілаў паступлення. План па ўкамплектаванні ўсіх груп выкананы на 100%.

На аснове базавай адукацыі прыёмная камісія адабрала ў лік будучых навучэнцаў 75 чалавек: па 25 — у кожную з груп на спецыяльнасці “агранамія”, “плодаагароднінаводства” і “захаванне, перапрацоўка прадукцыі раслінаводства”. На аснове сярэдняй адукацыі на спецыяльнасці “агранамія” і “кіраванне ў аграпрамысловым комплексе” прынята 50 чалавек.

Акрамя таго, заняты ўсе вакантныя месцы ў групах 2 курса на базе сярэдняй адукацыі, а іх было 15.

Адзначым, што пры паступленні назіраўся конкурс паміж абітурыентаў.

З 1 жніўня бягучага года філіялам Жыліцкага сельгаскаледжа стаў Кіраўскі прафесійны ліцэй. І тут праведзена актыўная работа падчас прыёмнай кампаніі. План набору будучых навучэнцаў на дзённую форму навучання на базе сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці “тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ” складаў 25 чалавек, на вячэрняе навучанне на спецыяльнасць “грамадскае харчаванне” — 15 чалавек. Усе групы таксама поўнасцю ўкамплектаваныя.