Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

8 кастрычніка адзначаюць прафесійнае свята культработнікі Кіраўшчыны

Вы здесь

У першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія знаёмяць нас з выдатнымі здабыткамі беларускай культуры і мастацтва. Гэта дзень неардынарных, творчых, таленавітых асоб, якія дораць выдатны настрой, бадзёрасць і пазітыў. Сваёй штодзённай працай яны імкнуцца захоўваць і прымнажаць культурна-маральныя каштоўнасці, умацоўваць іх значнасць у сучасным свеце, забяспечваць пераемнасць багатага духоўнага вопыту беларусаў.

Аб буднях работнікаў культуры і планах на перспектыву мы папрасілі расказаць намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціну ІВАНІЦКУЮ:

 

Калектыў работнікаў культуры ўяўляе сабой рознабаковую і шматгранную сістэму. Штодня прадстаўнікі гэтай прафесіі дораць сваім гледачам і наведвальнікам прыгажосць і эстэтычную асалоду, прыемны адпачынак і запал станоўчых эмоцый.

Сёння культурныя патрэбы кіраўчан задавальняе 37 устаноў: 17 сельскіх клубаў і Дамоў культуры, 17 бібліятэк, дзве дзіцячыя школы мастацтваў і Жыліцкі гістарычны комплекс-музей.

Творчыя калектывы нашага раёна пастаянна прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх культурна-масавых мерапрыемствах. Напрыклад, рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), кірмашах выхаднога дня, якія праходзяць у розных гарадах краіны, і іншых. У бліжэйшую суботу будзем удзельнічаць у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017” у г.Клічаве.

Сёлета ўвазе кіраўчан культработнікі прадставілі шэраг як новых, так ужо і палюбіўшыхся мерапрыемстваў: “Міс Кіраўчанка-2017”, “Малады гаспадар-2017”, “Парад парасонаў-2017”, акцыю “За здароўем — на веласіпедзе”, “Містэр Ікс-2017”, “Клуб Вясёлых і Знаходлівых” (для працуючай моладзі), фестываль “Сенафэст-2017” і іншыя.

У раёне створана пэўная сістэма работы па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, фарміраванні ўсебакова развітай, духоўна багатай асобы, выяўленні і развіцці творчых здольнасцей.

Дадатковую адукацыю ў сферы культуры прадастаўляюць дзве дзіцячыя школы мастацтваў: дзіцячая школа мастацтваў горада з філіяламі ў аг.Баравіца, Любонічы, Мышкавічы, мастацкім класам у аг.Барчыцы; Жыліцкая — з філіялам у аг.Паўлавічы. Адукацыйны працэс у іх ажыццяўляецца па некалькіх напрамках: “Музычны”, “Тэатральны”, “Харэаграфічны”, “Выяўленчы”. Заняткі наведваюць 585 рабят. З верасня бягучага года ў аг.Паўлавічы пачаў працаваць харэаграфічны клас.

Вучні школ мастацтваў — пастаянныя ўдзельнікі міжнародных, рэс­публіканскіх і абласных конкурсаў, фестываляў і выстаў. Толькі сёлета імі атрымана 59 дыпломаў і ліст падзякі: міжнародныя конкурсы і фестывалі — 42 дыпломы, рэспубліканскія — 1; абласныя, рэгіянальныя — 16. Педагог Святлана Шакарава на VII Адкрытым рэгіянальным конкурсе юных піяністаў “Ступень да Парнаса” ўзнагаро­джана граматай за прафесійнае майстэрства і паспяховую падрыхтоўку ўдзельніка, на ІІ Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў “Музыкі святло” — дыпломам за канцэртмайстарскае майстэрства. На гэтым жа конкурсе дыпломам за прафесійную падрыхтоўку лаўрэата І ступені адзначана педагог Ірына Лебедзева-Чыжонак.

Прыемна адзначыць, што за апошнія пяць гадоў 33 выпускнікі ДШМ звязалі свой далейшы шлях з культурай і мастац­твам — навучаюцца ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Дарэчы, сярод педагогаў школ мастацтваў 80% — іх былыя выпускнікі.

Прыемна адзначыць, што ў галіне культуры раёна ўвогуле працуюць людзі не проста творчыя і таленавітыя: многія з іх прысвяцілі цудоўнаму свету мастацтваў і прыгажосці ўсё сваё жыццё і з радасцю перадаюць багаты вопыт і майстэрства падрастаючаму пакаленню. А гэта значыць, што і ў далейшым культурная і духоўная спадчына Кіраўшчыны будзе толькі прымнажацца.