С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

Шчырыя віншаванні — ветэрану Вялікай Айчыннай вайны

Вы здесь

У мінулую суботу святкавала свой 90-гадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Тамара Максімаўна Звягінцава. Аб яе ратным і працоўным шляху раённая газета расказала ў святочным выпуску, прысвечаным Дню Перамогі.
У дзень юбілею да Тамары Максімаўны з віншаваннямі і шчырымі пажаданнямі завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская (на здымку).
Яны выказалі ўдзячнасць ветэрану за ўклад у Вялікую Перамогу, у тое, каб сёння мы жылі пад мірным небам.
У гэты дзень віноўніцу ўрачыстасці павіншавалі таксама і ўручылі падарунак кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь” — Васіль Маркевіч, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў — Эма Карпук.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.