С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

Парк — тэрыторыя здароўя

Вы здесь

29 лістапада, Кіраўск /Уласн. інф./ Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, тэрыторыя гарадскога парку аб’яўлена зонай, свабоднай ад курэння. Гэта зроблена з мэтай фарміравання ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, спрыяльнага асяроддзя для жыццядзейнасці і карыснага адпачынку.

У парку будуць устаноўлены знакі з папераджальнымі надпісамі аб забароне курэння, супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў будзе забяспечаны кантроль за выкананнем тут забароны на ўжыванне тытуню.