С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Спартыўных перамог высокі клас

Вы здесь

13 кастрычніка, Кіраўск /Уласн. інф./ Насычанымі культурна-спартыўнымі мерапрыемствамі былі ў горадзе мінулыя выхадныя дні, так што кіраўчанам розных узростаў было дзе адпачыць, атрымаць добры настрой і запал бадзёрасці на наступны працоўны тыдзень.

У суботу адбылося ўрачыстае ўшанаванне нашай каманды па міні-футболе “Кіраўск-Белшына”, якая стала чэмпіёнам Беларусі ў першай лізе і выступае ўжо ў вышэйшай лізе!

На здымку: каманда па міні-футболе “Кіраўск-Белшына” — чэмпіён Беларусі ў першай лізе з Кубкам і залатымі медалямі, уручанымі яе членам падчас свята ў Кіраўскай дзіцячай школе мастацтваў.

У гэты дзень спартсменам і іх трэнеру Валерыю Галомзіку былі ўручаны Кубак і залатыя медалі, а віншавалі іх “калегі” з магілёўскай футбольнай каманды артыстаў “Днепр Stars”.

Перш, чым адбылася цырымонія ўзнагароджвання нашых футбалістаў, на гарадскім стадыёне, на футбольнай пляцоўцы са штучным пакрыццём, за першынство паспрачаліся каманда гасцей “Днепр Stars” і “Кіраўск-Белшына”: матч прайшоў у сяброўскай, добразычлівай атмасферы і завяршыўся з лікам 5:8 на карысць гаспадароў. Але гэтая акалічнасць зусім не сапсавала настрою магіляўчанам, і далей усе дружна рушылі ў дзіцячую школу мастацтваў, дзе ў глядзельнай зале герояў спорту, зорак абласной эстрады, тэлебачання, клуба вясёлых і знаходлівых чакалі балельшчыкі, вучні школ райцэнтра, навучэнцы ліцэя.

Пры поўным аншлагу начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С.С.Гаўрылаў уручыў камандзе “Кіраўск-Белшына” Кубак чэмпіянату рэспублікі і залатыя медалі, выказаў пажаданне далейшых упэўненых перамог!

Свой кубак атрымаў і лепшы бамбардзір чэмпіянату Дзмітрый Мігас.

Але на гэтым спіс узнагарод не завяршыўся. Віктару Галомзіку, трэнеру “Кіраўск-Белшыны”, дырэктару ДЮСШ, актыўнага энтузіяста спартыўнага руху, была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, дастойны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.

Дарэчы, у Віктара Яўгенавіча выдаўся ўдвая ўрачысты дзень: у суботу ў яго быў дзень нараджэння! А ў прысутных — яшчэ адна нагода віншаваць яго.

А музычныя і жартоўныя падарункі паднеслі нядаўнія сапернікі па футбольным матчы: вядомы спявак Паша Любчанка, рэп-група “Войска-51”, удзельнікі абласнога КВЗ, якія правялі віктарыну з вучнямі і ўзнагародзілі іх смачнымі прызамі — чыпсамі “Анега”, менавіта гэтая фірма з’яўляецца спонсарам магілёўскай каманды.

Публіка, асабліва хлапчукі, з захапленнем, як на “небажыхароў”, глядзелі на футбалістаў, апладзіравалі іх поспеху і, думаецца, з гэтага дня прыхільнікаў футбола і здаровага ладу жыцця значна прыбавілася!