27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Гучаў заключны акорд...

Вы здесь

З выпадку заканчэння навучальнага года напрыканцы мая ў Кіраўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося свята.

Для 42-х вучняў яно стала заключным акордам вучобы ў школе мастацтваў, момантам развітання з любімымі педагогамі.

Сёлетні выпуск тут асаблівы: пасведчанні аб заканчэнні школы атрымалі першыя выпускнікі харэаграфічнага класа і першыя выпускнікі музычнага аддзялення філіяла а/г Баравіца.

Гады вучобы ў школе мастацтваў пакінулі пэўны след у жыцці кожнага выпускніка. У іх памяці назаўсёды застануцца канцэрты, конкурсы і фестывалі, у якіх даводзілася прымаць удзел.

Пасля атрымання пасведчанняў вучні выказалі ўдзячнасць сваім настаўнікам за атрыманыя веды, набытыя ўменні, цярпенне, разуменне і падтрымку. Зразумела, не ўсе яны у будучым стануць прафесійнымі музыкамі, мастакамі, танцорамі, але любоў да музыкі, мастацкае бачанне свету, разуменне прыгажосці руху танца абяцалі пранесці праз усё жыццё.

Шэраг навучэнцаў школы мастацтваў за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны былі ўзнагароджаны граматамі, атрымалі падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім і канцэртным жыцці школы.

На “ўра” прайшоў канцэрт, падрыхтаваны сіламі выпускнікоў і навучэнцаў.