С 01.07.2025 по 31.07.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

КВІТНЕЙ БЕЛАРУСЬ!

Вы здесь

Напярэдадні Дня народнага адзінства Жіліцкая дзіцячая школа мастацтваў падыхтавала канцэртную праграму “Квітней, Беларусь!” Эпіграфам да праграмы прагучалі натупныя радкі:

       Сярод розных падзей, на здабыткі багатых

Адзначаецца ў нас, як жыцця навіна,

     Год Айчыннай зямлі як народнае свята,

Бо Радзімы зямля ў патрыётаў адна.

У праграме канцэрта гучалі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму, песні ў выкананні выкладчыкаў школы мастацтваў, музычныя творы на баяне і акардэоне выконвалі вучні. Гледачы таксама прымалі ўдзел у конкурсе на веданне прыказак і прымавак пра Бацькаўшчыну.  У фінале канцэрта прагучалі радкі з верша У. Карызны як прызнанне у любові да роднай зямлі:

Жытнёвае поле, лясы і азёры,

              Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук —

         Услухайся толькі, усё тут гаворыць:

  Люблю цябе, Белая, Белая Русь.