Районная газета «Кіравец»

Вы здесь

Официальный сайт районной газеты «Кіравец»

 

По страницам газеты "Кіравец" 

 
О наиболее значительных событиях, происходящих в республике, области и районе, информируют население районная газета «Кiравец», районное радио. Общий тираж районной газеты составляет 3540 экземпляров.
 
ГОЛАС РАЁНА
 
Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 года быý створаны наш Кіраýскі раён. У хуткім часе ýтвараюцца райкам партыі, райвыканкам, райкам камсамола і шэраг іншых арганізацый.
Адначасова ýтвараецца і рэдакцыя газеты “Кіравец”. Першы нумар “раёнкі” выйшаý у сярэдзіне сакавіка 1935 года. У сувязі з тым, што ў райцэнтры адсутнічала памяшканне для рэдакцыі, яна тады размяшчалася ў Бабруйску, у адной са школ на вуліцы Мінскай. Друкавалася газета ў Бабруйскай друкарні імя Непагодзіна.
 
У кастрычніку 1935 года рэдакцыя і друкарня размясцілася ў клубе калгаса імя К. Маркса, а друкарня – у маёнтку былога памешчыка фон Гоера.
 
У хуткім часе ў пасёлку Кіраўску былі ўведзены будынкі для рэдакцыі і асобна – для друкарні. Стварыліся больш спрыяльныя ўмовы для сувязі газеты са сваімі чытачамі.
 
Першаму рэдактару “Кіраўца” А.С. Сямёнаву і работнікам рэдакцыі давялося шмат прыкласці намаганняў у стварэнні селькораўскага актыву, у які ўліваліся лепшыя перадавікі сельскай гаспадаркі і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі. На старонках газеты часта выступалі ў той час звенявыя па вырошчванню льну Лізавета Вінаградава з вёскі Лешчанка і Надзея Вінакурава з вёскі Барсукі. Сваім вопытам работы дзялілася былая даярка, член ЦВК БССР Ганна Савіцкая з калгаса “Камуніст”. Актыўную дапамогу рэдакцыі аказваў былы настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы, малады паэт Пімен Панчанка. Ён прысылаў свае вершы і нарысы, якім ахвотна прадастаўлялася месца на старонках газеты.
Памятаюцца выступленні ў нашай газеце першых ардэнаносцаў Працоўнага Чырвонага Сцяга Рыняка і Камая з калгаса “Чырвоны баец”. Актыўна ўдзельнічаў у друку аўцавод з калгаса “Чырвоны ўсход” (в. Валосавічы) Віктар Корзун – першы кавалер ордэна Леніна ў нашым раёне.
 
Працаўнікі на старонках газеты заклікалі ўмацоўваць калгасы, развіваць жывёлагадоўлю, падымаць ураджай і ствараць народнае багацце.
 
У гады Вялікай Айчыннай вайны газета “Кіравец” была вострай зброяй народных мсціўцаў. З выгнаннем ворага з нашай зямлі “Кіравец” зноў стаў прапагандыстам добрых спраў працоўных раёна. На яго старонках друкаваліся матэрыялы, якія расказвалі аб узнаўленні народнай гаспадаркі.
 
І у гэтыя дні газета “Кіравец” прымнажае свае добрыя традыцыі. Сумесна з аўтарскім актывам і надалей будзе калектыўным арганізатарам пачэсных і добрых спраў у будаўніцтве незалежнай Беларусі. Газета стала надзейным сябрам і дарадчыкам для многіх, у яе звяртаюцца і з радасцю, і з праблемамі. Яна нікому не адмаўляе, шчыра стараецца дапамагчы.
 
Раённая грамадска-палітычная газета “Кіравец” выходзіць на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з сярэдзіны сакавіка 1935 года. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
 
Заснавальнікам газеты з’яўляецца Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт.
 
Разавы тыраж Кіраўскай раённай газеты “Кіравец” складае 3485 экземпляраў.
 
Газета выходзіць два разы на тыдзень (па аўторках і пятніцах).
 
Тыднёвы аб`ём выдання – 12 старонак (4+8).
 
Можам разгледзець магчымасць размяшчэння вашай рэкламы ў праграме тэлебачання.
 
Наш адрас: Магілёўская вобл., г.Кіраўск, вул. Пушкінская, 19.
Тэл.: 8 (02237) 24-2-63 (факс), 8 (02237) 24-4-76.
 
Падпісацца на “Кіравец” можна з любога месяца ў мясцовых аддзяленнях сувязі, паштальёнаў, грамадскіх распаўсюджвальнікаў друку.

 

Подписка на RSS - Районная газета «Кіравец»