Прыватызацыя жылля для большасці жыхароў раёна ўжо даўно пройдзены этап. Тыя ж грамадзяне, якія гэтага не зрабілі раней, у апошнія дні чэрвеня павінны былі паспяшацца: у адпаведнасці з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллевых адносін ” 1 ліпеня бягучага года закончыўся тэрмін прыватызаціі жылых памяшканняў.
Як паведамілі ў адзеле эканомікі райвыканкама, ад жыхароў раёна паступіла 31 заява, па якіх будуць прыняты кіраўніцкія рашэнні.
Зразумела, што прыватызацыя - справа дабравольная. Але зараз грамадзянам, якія не сталі ўладальнікамі, але працягваюць займаць жыллевую плошчу, давядзецца акрамя камунальных плацяжоў штомесяц уносіць арэндную плату.