Для рамеснікаў

Колькасць грамадзян, якія займаюцца рамесніцтвам, з кожным годам павялічваецца. Гэты від дзейнасці дазваляе з дапамогай свайго хобі не толькі зарабляць грошы, але і афіцыйна прымаць удзел у фінансаванні дзяржрасходаў.
Рамеснай прызнаецца дзейнасць, якая не з’яўляецца прадпрымальніцкай, па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, у тым ліку электрычнага, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных або грамадзянска¬прававых дагаворах, накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян. Да яе адносяцца: кавальская справа (за выключэннем дзейнасцi па вырабе камінных рашотак, лесвіц, платоў), ручное вязанне, карункапляценне, макрамэ, ручная вышыўка, выраб свечак, роспіс па дрэве, тканіне, шкле і кераміцы, выраб, завострыванне і рамонт сельскагаспадарчага і садова¬агароднага інструменту і яго частак, выраб прадметаў і іх частак для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян (гаспадарчага посуду і кухоннага інвентару з гліны, дрэва і іншых драўляных матэрыялаў, вырабаў з саломы, дзікарослых раслін, сінтэтычнай стужкі (за выключэннем мэблі, драўляных бочак, чанаў, кадак і іншых бандарных вырабаў) і іншае. Поўны пералік відаў рамеснай дзейнасці можна знайсці ў Пастанаўленні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 457 ад 28 чэрвеня 2024 г. «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці».
Рамеснікі маюць права адначасова (з захаваннем устаноўленых заканадаўствам умоў) ажыццяўляць дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, быць удзельнікам сельскагаспадарчага таварыства, па найме і іншае. Да таго ж, для заняткаў рамеснай дзейнасцю можна выкарыстоўваць жылое памяшканне, якое будзе служыць майстэрняй. Пры гэтым павінны быць захаваны санітарныя, тэхнічныя і прыродаахоўныя патрабаванні, а таксама правілы пажарнай бяспекі.
Беспрацоўным грамадзянам, якія стаяць на ўліку ў сектары занятасці, для арганізацыі самазанятасці аказваецца дзяржаўная фінансавая падтрымка. Пражываючым у горадзе — у памеры 11¬кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзейнічаючага на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі, у сельскай мясцовасці — у памеры 15¬кратнай велічыні.