Набліжаецца Новы Год, самае любімае, практычна ўсімі, свята. А адзначаць мы яго любім таксама, у асноўным, пышна, весела, ярка. Хтосьці ў гэтыя святочныя дні застаецца дома, хтосьці ідзе ў госці, а хтосьці, узгадаўшы, што можна адсвяткаваць навагоднія святы «акунуўшыся ў прыгажосць прыророды», накіроўваюцца на дачы. Там нас чакае ярка ўпрыгожаны домік, і, канечне ж галоўны атрыбут свята – упрыгожаная гірляндай ёлачка. Аднак тут не варта забываць, што навагодняя гірлянда – гэта ў першую чаргу электрапрыбор, а значыць патэнцыйна небяспечная рэч.