Сваімі думкамі падзялілася дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіна РУСЕЦКАЯ:
– У 1996 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі адбыўся першы Усебеларускі народны сход. У краіне дзякуючы ў тым ліку і рашэнням, прынятым падчас вось такіх народных форумаў, адбылося шмат станоўчых перамен ва ўсіх галінах жыццядзейнасці.