На мэтавай пляцоўцы раёна, якая мае напрамак работы ідэалагічнага забеспячэння развіцця сяла, у Кіраўскім раёне адбылася чарговая стажыроўка ідэалагічных кадраў вобласці. Праграма была цікавай і насычанай.
Стажоры наведалі цэнтральную бібліятэку, дзе ім была прадстаўлена прэзентацыя “Аб рабоце інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра ў межах важнейшых грамадска-палітычных падзей”.
Даведаліся яны таксама пра работу раённага Дома культуры з насельніцтвам у сельскай мясцовасці.