Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены ў 1962 годзе. Адзначаецца ён у другую нядзелю верасня, таму што на першы месяц восені прыпадаюць дзве звязаныя з Другой сусветнай вайной даты – дзень яе пачатку і дзень поўнага завяршэння.
Мы аддаем даніну памяці людзям, якія загінулі ад рук фашыстаў і іх пасобнікаў: воінам, аддаўшым жыцці, абараняючы Радзіму, мірным жыхарам, знішчаным ворагам, памерлым у гета і канцлагерах ад голаду і здзекаў…
Ніколі не будуць дараваны жорсткасць, бесчалавечнасць, бясчынствы нацыстаў на нашай зямлі. Генацыд не мае тэрмінудаўніны!