С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

100-гадовы юбілей адзначыла Т.І.Уласенка, ветэран педагагічнай працы з аг.Жылічы

Вы здесь

28 верасня адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння Таццяна Іванаўна Уласенка з аграгарадка Жылічы, былая настаўніца, ветэран педагагічнай працы.

Павіншаваць юбіляршу з такой знамянальнай датай у Любоніцкую бальніцу сястрынскага догляду прыехалі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і яго намеснік Таццяна Бяляўская. Уручаючы падарункі і кветкі, кіраўнік раёна выказаў у адрас жанчыны шчырыя словы ўдзячнасці за шматгадовую і добрасумленную працу на ніве выхавання падрастаючага пакалення, пажадаў ёй добрага здароўя.
З віншаваннямі і падарункамі завіталі да Т.І.Уласенка старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” Васіль Маркевіч і “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Эма Карпук.

Далёка не кожнаму лёс дае магчымасць дажыць да такога шаноўнага ўзросту. На долю гэтай жанчыны, як і многіх людзей яе пакалення, выпала нямала выпрабаванняў: вайна, якая забрала яе родных, пасляваенная разруха і голад, цяжкія гады аднаўлення разбуранай ворагам народнай гаспадаркі.
Нарадзілася Т.І.Уласенка ў Новасакольніках, што ў Пскоўскай вобласці Расіі. Таццяна вельмі любіла вучыцца, настаўнікі мясцовай школы заўсёды хвалілі дзяўчынку за стараннасць і шчырае жаданне спазнаваць штосьці новае.

Пасля заканчэння сямігодкі Таццяна паступіла на рабочы факультэт, які рыхтаваў рабочых і сялян для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Там дзяўчына абрала для сябе медыцынскі накірунак. Вучоба давалася вельмі лёгка, экзамены яна здавала толькі на “выдатна”. У марах яна ўжо бачыла сябе хірургам, аднак лёс распарадзіўся па-свойму…

Пасля здачы экзаменаў на рабфаку Таццяну выклікаў да сябе адзін з яе педагогаў і прапанаваў звязаць сваё жыццё з настаўніцтвам, а менавіта пайсці вучыцца на выкладчыка фізікі і матэматыкі. Так яна апынулася ў Ленінградскім педагагічным інстытуце імя А.І.Герцэна на фізіка-матэматычным факультэце. Вучоба ляцела непрык­метна, новыя веды і навыкі даваліся лёгка.

У 1940 годзе Таццяна Іванаўна выйшла замуж, нара­дзілася дачушка Наташа. Муж працаваў у цэнтральным канструктарскім бюро, жанчына выкладала ў школе фізіку і матэматыку і яшчэ завочна вучылася ў інстытуце.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, гаспадара тэрмінова накіравалі ў камандзіроўку ў Эстонію. А Таццяна разам з аднакурснікамі была мабілізавана на курсы вадзіцеляў.
На фронт маладую жанчыну не ўзялі з-за маленькай дачушкі. Калі немцы сталі набліжацца да Ленінграда, яна разам з Наташай эвакуіравалася ў Чабаксары. Там Т.У.Уласенка была прызначана завучам дзіцячага дома.

У адзін з дзён жанчыну напаткала вялікае гора: нечакана памерла дачушка. Не паспела адысці ад аднаго ўдару, як прыйшла другая страшная навіна: у адным з баёў з немцамі загінуў муж, а пазней яна даведалася, што паліцай забіў маці, якая была ў эвакуацыі на Кубані. Усе гэтыя няшчасці нясцерпным болем сціскалі сэрца жанчыны, і яна імкнулася ўсю сваю любоў і клопат аддаваць дзетдомаўскім дзецям, якія маральна дапамагалі ёй справіцца з напаткаўшым горам.

У 1944 годзе ў іх дзіцячы дом прыйшоў працаваць настаўнікам былы франтавік Іван Міфодзьевіч, які на вайне страціў руку. Таццяна Іванаўна заўсёды падтрымлівала калегу, дапамагала яму. Неўзабаве яны згулялі вяселле. Пасля вайны паехалі жыць на малую радзіму мужа ў Вышні Валачок, што ў Цвярской вобласці. Таццяна пайшла працаваць у дзіцячы садок. Нарадзілася дачушка Люба. Калі дзяўчынцы было 6 гадоў, муж моцна захварэў, доўгае лячэнне не дапамагло…

Разам з дачкой Таццяна Іванаўна вярнулася на малую радзіму маці: у Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Выкладала фізіку і матэматыку ў той жа школе, якую калісьці скончыла яе матуля. Аднойчы Таццяна Іванаўна пазнаёмілася з цудоўным чалавекам М.Е.Уласенкам, які прапанаваў ёй стаць спадарожніцай жыцця.

У 1970 годдзе Уласенкі прыехалі на Кіраўшчыну, у Жылічы: жанчына стала выкладаць у мясцовай школе, муж Міхаіл Емяльянавіч — у сельгаскаледжы. Шмат гадоў абодва шчыра дзяліліся з падрастаючым пакаленнем сваімі багатымі ведамі і жыццёвым вопытам. Нават выйшаўшы на заслужаны адпачынак Таццяна Іванаўна працягвала сваю педагагічную дзейнасць, якая была яе прызваннем, яе жыццём…

Новостная рубрика: