Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Вы здесь

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Кіраўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з’яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму, воінскай доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў.
Бяспрыкладны подзвіг народа ў імя Свабоды, Міру і Справядлівасці ніколі не памеркне ў нашай памяці.
Мы ўдзячныя нашым дарагім ветэранам за тое, што, абараніўшы ў кровапралітных бітвах мірнае жыццё, адкрылі шырокія магчымасці для духоўнага развіцця, эканамічнага росту і дабрабыту кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Рэспубліка Беларусь прайшла слаўны шлях працы і стварэння. Зараз мы жывем у суверэннай дзяржаве, штодзённай працай уносім свой уклад у яе сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Наш абавязак – быць годнымі нашых вялікіх дзядоў і прадзедаў, рабіць усё, каб краіна заставалася моцнай і незалежнай, а жыццё – мірным і шчаслівым.
Дарагія землякі! Хай гэтае свята заўсёды будзе святам гонару за родную краіну, за Кіраўскі край і нашых землякоў! Жадаем моцнага здароўя ўсім жыхарам і гасцям раёна, шчасця, радасці, аптымізму і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Новостная рубрика: